Перайсці да зместу

Комплекс Уапока

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Комплекс Уапока
«Арлінае гняздо», Уапока

Комплекс Уапока (ісп.: Complejo Huapoca) — група археалагічных помнікаў на захадзе мексіканскага штата Чыўаўа. Знаходзіцца прыкладна ў 18 км (па карце; прамая дарога, з прычыны перасечанай мясцовасці, адсутнічае) на захад ад г. Мадэра паблізу тэрмальных крыніц курорта Уапока на аднайменнай рацэ.

Тут выяўлены некалькі групаў дамоў. Некаторыя групы складаюцца з пячорнага жылля з пярэдняй глінабітнай сцяной, іншыя — з аналагічных дамоў пад навісаючымі скалістымі выступамі. Па архітэктурнай традыцыі і знаходках комплекс Уапока блізкі культурным традыцыям Магаён і Анасазі. Падрабязныя раскопкі да гэтага часу не праводзіліся.

Важнейшыя з груп комплексу, даступныя ў дадзены час для турыстаў:

  • Вялікая пячора, ісп.: Cueva Grande на захад ад ракі Уапока: будынкі ў вельмі буйной пячоры, з якой сцякае вадаспад, некаторыя — двухпавярховыя.
  • Арлінае гняздо, ісп.: Nido del Aguila складаецца з некалькіх невялікіх дамоў пад скальным выступам.
  • Змяіная пячора, ісп.: Cueva de la Serpiente з дамамі ўнутры пячоры, з двума ўваходамі і калідорамі, якія злучаюць іх і праходзяць праз выступ у скале.

Зноскі