Конкавіцкае падняцце

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Конкавіцкае падняцце (ад назвы вёскі Конкавічы ў Петрыкаўскім раёне) — тэктанічная структура ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці, у межах Петрыкаўскага пахаванага выступу Прыпяцкага прагіну. Выяўлена сейсмаразведкай па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы ў 1957 г., у 1968 г. па падсалявых дэвонскіх адкладах.

Па падсалявых адкладах Конкавіцкае падняцце — слаба выражаная паўантыкліналь субшыротнага распасцірання, абмежаваная з поўначы і ўсходу разрыўнымі парушэннямі. Памеры 3×0,5 км. Амплітуда менш за 100 м. Акрамя гэтага падняцця, на плошчы вылучаюцца 3 блокі з монаклінальным уздыманнем гарызонтаў на паўночны захад. Два з іх, размешчаныя на поўнач ад Конкавіцкага падняцця, утвараюць Паўночна-Конкавіцкае падняцце, а блок на ўсход ад яго — Усходне-Конкавіцкае падняцце. У межах Паўночна-Конкавіцкага блока вуглы падзення складаюць 10—20º, Усходне-Конкавіцкага — 15º. Па паверхні солі выдзяляецца перадверхнепермскі крыптадыяпір у выглядзе купала памерамі 6×5 км, амплітудай 300 м. Прасочваецца па надсалявых адкладах.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]