Косаўска-фінляндскія адносіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Косаўска-фінляндскія адносіны
Рэспубліка Косава і Фінляндыя
Рэспубліка Косава
Рэспубліка Косава
Фінляндыя
Фінляндыя

Косаўска-фінляндскія адносіны — двухбаковыя дыпламатычныя адносіны паміж Фінляндскай Рэспублікай і часткова прызнанай Рэспублікай Косава. Фінляндыя прызнала Косава 7 сакавіка 2008 года, менш чым праз месяц абвяшчэння яе незалежнасці[1][2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1999 годзе прэзідэнт Фінляндыі Марці Ахцісаары актывізаваў спробы краіны дамагчыся мірнага ўрэгулявання Косаўскага канфлікту праз Еўрапейскі Саюз[3]. У 2007 годзе пасланнік ААН у Косаве заявіў, што незалежнасць была адзіным жыццяздольным варыянтам для вырашэння канфлікту[3]

Мірны план Ахцісаары не атрымаўся[4], і ён не змог прымірыць косаўскіх сербаў і косаўскіх албанцаў. Больш за тое, сербы ўбачылі ў ім адну з вядучых фігур, датычных да распаду Югаславіі, з прычыны падтрымкі з боку Фінляндыі ваеннай аперацыі супраць СРЮ[5].

Пасля абвяшчэння незалежнасці Косава ад Сербіі ў 2008 годзе косаўскія албанцы, якія пражывалі ў Фінляндыі, адсвяткавалі гэтую падзею і выказалі сваю падзяку ўраду Фінляндыі і прэзідэнту Ахцісаары за садзейнічанне ў правядзенні рэферэндуму[6].

Дыпламатычныя прадстаўніцтвы[правіць | правіць зыходнік]

Фінляндыя мае ўласнае пасольства ў Прышціне[7].

Ваенная прысутнасць[правіць | правіць зыходнік]

На 2009 год 411 фінляндскіх вайскоўцаў служылі ў Косава ў якасці міратворцаў у складзе KFOR[8].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ministry for Foreign Affairs of Finland (2008-03-07). Finland recognised the Republic of Kosovo (Press release 80/2008). Прэс-рэліз. Праверана 2008-03-07.
  2. "Finland recognises Kosovo". NewsRoom Finland. Ministry for Foreign Affairs of Finland. 2008-03-07. Праверана 2008-03-07.
  3. а б "Kosovo relief effort criticised". BBC News. 1999-05-18. Праверана 2010-05-02.
  4. "Kosovo close to boiling point, warns UN chief". The Independent. 2007-07-11. Праверана 2010-05-02.
  5. "Nobel Peace Prize for Finnish statesman Ahtisaari". The Irish Times. 2008-10-10. Праверана 2019-05-03. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2012. Праверана 18 жніўня 2023.
  6. Архивированная копия(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2010. Праверана 3 мая 2019.
  7. Finnish Liaison Office, Pristina (Kosovo)(недаступная спасылка). Ministry for Foreign Affairs of Finland. Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2009. Праверана 28 сакавіка 2008.
  8. "Kosovo Force (KFOR)" Архівавана 5 кастрычніка 2009 года. www.nato.int Link accessed 21-07-09