Красадзён
| Красадзён | |||||||||||||||||
| Красадзён Мідэндорфа (Hemerocallis middendorffii) | |||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
Красадзён[1], таксама Лілейнік[2] (Hemerocállis) — род кветкавых раслін сямейства Асфадэлавыя (Xanthorrhoeaceae).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва роду Hemerocallis паходзіць ад грэч. ἡμέρα — «дзень, суткі» і καλός — «прыгожы», што звязана з кароткатэрміновым красаваннем большасці відаў, кожная кветка звычайна цвіце адзін дзень.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]
Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны. Лісце прыкаранёвае, двухраднае, доўгае, шырокалінейнае. Кветаносы вышынёю 30—100 см. Лейкападобныя кветкі буйныя, жоўтыя або аранжавыя ў мяцёлчатых ці галоўчатых суквеццях. Плод — трохгранная каробачка.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Каля 15 відаў (20[3]). Пашыраны ва ўмерана цёплых раёнах Еўразіі — ад Еўропы да Кітая, Карэі і Японіі; у Заходняй Еўропе, ЗША, на Каўказе — здзічэлыя. Вырошчваецца са старажытнага часу. Мае больш за 10 тыс. форм і сартоў. На тэрыторыі Беларусі інтрадукаваны красадзён жоўты (Hemerocallis lilioasphodelus), красадзён Мідэндорфа (Hemerocallis middendorffii), красадзён рыжы (Hemerocallis fulva) і красадзён Тунберга (Hemerocallis thunbergii).
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Дэкаратыўныя расліны. Вяленыя кветкі ў некаторых краінах ужываюць як прыправу да ежы.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 63. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Напісанне Красадзён, Лілейнік ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах, Т. 8. — Мн., 1999. — С. 454.
- ↑ Hemerocallis (англ.) // The Plant List
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Красадзён, лілейнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 454. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Пашына Г. В. Красадзён, лілейнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 65.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Красоднев — род Hemerocallis: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Hemerocallis (англ.) // The Plant List