Перайсці да зместу

Крацэвічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Крацэвічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 29 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 177
Паштовыя індэксы
222132
Аўтамабільны код
5
СААТА
6208813032
Крацэвічы на карце Беларусі ±
Крацэвічы (Беларусь)
Крацэвічы
Крацэвічы (Мінская вобласць)
Крацэвічы

Крацэ́вічы[1] (трансліт.: Kracevičy, руск.: Крацевичи) — вёска ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Весялоўскага сельсавета.

Час заснавання не вядомы. Упершыню згадваецца пад 1745 годам у метрычнай кнізе бараньскай уніяцкай царквы як мястэчка Крацевіч (miasteczko Krociewicz) у Барысаўскім старостве Менскага павета Вялікага Княства Літоўскага.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі, вёска Зачысцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні (у 1795—1796 гадах Мінскага намесніцтва).

З 1924 года вёска ў складзе Хаўхоліцкага сельсавета, з 8 лютага 2010 года — у складзе Весялоўскага сельсавета Барысаўскага раёна Мінскай вобласці[2].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 № 219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» Архівавана 11 лістапада 2013. (руск.)