Краіна Вымярэнія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Краіна Вымярэнія
Выданне
Жанр Адукацыйная казка
Аўтар Алег Грушэцкі
Дата першай публікацыі 2019
Выдавецтва Кнігазбор
Колькасць старонак 26[1]
Ілюстратар Віктар Козел
Электронная версія
ISBN 978-985-7227-01-3

«Краіна Вымярэнія» — адукацыйна-дыдактычная[2] казка пра спосабы і адзінкі вымярэння. Аўтар кнігі — Алег Грушэцкі, ілюстратар — Віктар Козел[3]. Выдавецтва «Кнігазбор», 2019 год. Для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту[4][5].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вонкавыя відэафайлы
Буктрэйлер кнігі
А. Грушэцкі з кнігай у выдавецтве
Раздача аўтографаў падчас прэзентацыі кнігі на курсах «Мова Нанова Дзеткам»

Кніга была выдадзена ў 2019 годзе і падрыхтавана адмыслова да пачатку навучальнага года з мэтай дапамагчы маленькiм школьнiкам хутчэй i не сумна засвоiць адзiнкi вымярэння[6]. Для беларускага кніжнага рынка кніга стала па свойму унікальнай[7].

Прэзентацыя кнігі адбылася 10 лістапада 2019 года на курсах беларускай мовы «Мова Нанова Дзеткам»[8].

У 2023 годзе кніга была прафесійна агучана аўдыёпраектам «Кніжны воз»[9].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Праз казачныя гісторыі ў займальнай і даступнай форме[10] дзеці маюць магчымасць даведацца пра спосабы і адзінкі вымярэння (даўжыня, шырыня, вышыня), вагі і аб’ёму (кілаграмы, літры), адзінкі вымярэння часу (гадзіны, хвіліны), а дзякуючы беларускім прымаўкам і прыказкам спазнаюць і лепш запомняць, чым адрозніваюцца месяцы і поры года[11].

Веды ў кнізе пададзены праз казачныя апавяданні, дзе галоўныя героі — насельнікі казачнага лесу (мядзведзь, вожык, зайка, ліска, лось, вавёркі і інш.). Кожнае апавяданне сканчаецца лагічным пераходам у наступную тэму, утвараючы такім чынам адзінае арганічнае цэлае, дзе ўсе гісторыі паміж сабою лагічна злучаны[12].

Яскравыя пазнавальныя ілюстрацыі дапамагаюць дзецям лепш засвоіць веды, якія спатрэбяцца ў дарослым жыцці[5][6]. З дапамогай дадзенай кнігі дзецям лягчэй і цікавей засвойваць адзiнкi вымярэння[13].

Змест[правіць | правіць зыходнік]

  1. Даўжыня.
  2. Шырыня і вышыня.
  3. Вага.
  4. Літр, вымярэнне аб’ёму.
  5. Час.
  6. Каляндар[5].

Агучка кнігі[правіць | правіць зыходнік]

Вонкавыя відэафайлы
Як запісвалася аўдыёкніга «Краіна Вымярэнія»

У 2023 годзе кніга «Краіна Вымярэнія» была прафесійна агучана аўдыёпраектам «Кніжны воз». 7 верасня 2023 года аўдыёкніга «Краіна Вымярэнія» з'явілася ў вольным доступе на старонцы праекта[9]. Голас Вожыка, аднаго з герояй кнігі, увайшоў у «Залатую калекцыю галасоў» праекта «Кніжны воз». Агучыла кнігу актрыса тэатра і кіно Крысціна Дробыш, аўтар музыкі — Алег Удалееў[14][15].

Прэміі, намінацыі і адзнакі[правіць | правіць зыходнік]

  • 2019 год — кніга ўвайшла ў ТОП-10 лепшых кніг для дзяцей на беларускай мове (па версіі TUT.BY)[16].
  • 2020 год — кніга ўвайшла ў лонг-ліст «Прэміі Цёткі—2019» у намінацыях «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» і «Найлепшае мастацкае афармленне»[17].
  • 2020 год — кніга ўвайшла ў ТОП-12 найлепшых беларускіх дзіцячых выданняў[18][19].
  • 2022 год — кніга ўвайшла ў рэкамендаваны беларускім дзіцячым часопісам «Жэўжык» спіс кніг да чытання для дзяцей 6—9 гадоў[20].
  • 2023 год — аўтар рубрыкі «Кніжная паліца» пісьменніца Алена Масла ўнесла кнігу ў спіс «Навагоднія зборнікі беларускіх пісьменнікаў, якія варта пачытаць»[13].
  • 2023 год — ІІ месца праслухоўванняў на аўдыёпраекце «Кніжны воз», увайшла ў ТОП-10 кніг лідараў праслухоўванняў па выніках на канец 2023 года[21].

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Краіна Вымярэнія. Літаратурна-мастацкае выданне. Академкнига (23 красавіка 2019). Праверана 8 верасня 2019.
  2.  Дзіцячая казка як ініцыяцыя . Канал «Культура» Беларускага радыё. 12 студзеня 2023
  3. Мазурчик Е.. Как художник из Крупицы учит детей смотреть на жизнь под другим углом (руск.). газета "Прысталiчча" (8 снежня 2023). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2023. Праверана 10 снежня 2023.
  4. «Краіна Вымярэнія». Вучым дзетак, чытючы казку. Настаўнік.info (31 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2019. Праверана 8 верасня 2019.
  5. а б в Краіна Вымярэнія. knihi.by. Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2019. Праверана 28 чэрвеня 2019.
  6. а б Рублеўская, Л. І.. Обзор книги Олега Грушецкого «Краіна Вымярэнія». СБ. Беларусь сегодня (6 верасня 2019). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2019. Праверана 28 чэрвеня 2019.
  7. «Краіна Вымярэнія» — займальная адукацыя праз казку. Наша Ніва (28 жніўня 2019). Праверана 8 верасня 2019.
  8. Мінчукоў запрашаюць на прэзентацыю кнігі для дзетак «Краіна Вымярэнія». Новы Час (9 лістапада 2019). Праверана 11 лістапада 2019.
  9. а б Краіна Вымярэнія. Кніжны воз (9 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2023. Праверана 9 верасня 2023.
  10. «Краіна Вымярэнія»: сакавітай беларускай мовай дзеткам — пра спосабы і адзінкі вымярэння. Будзьма беларусамі! (19 верасня 2019). Праверана 19 верасня 2019.
  11. Будовіч, Я.. Краіна, адмераная тройчы. Літаратура і мастацтва (13 верасня 2019). Праверана 21 верасня 2019.
  12. «Краіна Вымярэнія» — займальная адукацыя праз казку. Новы Час (21 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2019. Праверана 28 чэрвеня 2019.
  13. а б Масла, А.. Якія навагоднія зборнікі беларускіх пісьменнікаў варта пачытаць?. Рэдакцыя газеты «Медыцынскі веснік» (3 студзеня 2023). Праверана 3 студзеня 2023.
  14. Краіна Вымярэнія. Кніжны воз (9 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2023. Праверана 9 верасня 2023.
  15. Краіна Вымярэнія. Беларускія аўдыёкнігі (9 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2023. Праверана 9 верасня 2023.
  16. Кісліцына, Г.М.. 10 лучших детских книг 2019 года (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (13 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 15 снежня 2019. Праверана 15 снежня 2019.
  17. Абвешчаны лонг-ліст намінантаў на прэмію Цёткі за 2019 год. Новы Час (11 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2020. Праверана 11 сакавіка 2020.
  18. Рублеўская, Л. І.. Якую кнігу пакласці дзіцяці пад ёлачку? Топ-12 беларускіх дзіцячых выданняў — 2020. Звязда (30 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2020. Праверана 30 снежня 2020.
  19. Рублеўская, Л. І. Якую кнігу пакласці дзіцяці пад ёлачку? Топ-12 беларускіх дзіцячых выданняў — 2020 (Алег Грушэцкі. «Краіна Вымярэнія») // Звязда : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 30 снежня 2020. — В. 29368. — № 254. — С. 5. Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2020.
  20. Кнігі для чытання. Для дзяцей на ўзрост 6—9 гадоў. Жэўжык (24 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2022. Праверана 24 чэрвеня 2022.
  21. «Кніжны воз» падвёў вынікі 2023 года. Што ў топе?. Новы Час (2 студзеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2024. Праверана 31 студзеня 2024.