Уладзімір Іванавіч Карызна
Уладзімір Іванавіч Карызна | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 25 мая 1938 (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Уладзімір Уладзіміравіч Карызна |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, паэт, пісьменнік, дзіцячы пісьменнік, кампазітар, журналіст |
Жанр | дзіцячая літаратура |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Уладзімір Іванавіч Карызна (нар. 25 мая 1938, Закружка, Менская вобласць) — беларускі паэт, перакладчык. Народны паэт Беларусі (2024)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1961) працаваў выкладчыкам беларускай і рускай мовы і літаратуры ў Опсаўскай сярэдняй школе на Браслаўшчыне (1961—1967), у гэты час узначальваў літаратурнае аб’яднанне пры раённай газеце «Браслаўская звязда». Пазней рэдактар, старшы рэдактар, загадчык аддзела беларускай музыкі Рэспубліканскага радыё (1967—1980), рэдактар аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя» (1980—1981), старшы рэдактар, загадчык рэдакцыі літаратуры для дашкольнікаў выдавецтва «Юнацтва» (1981—2001), намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Крыніца» (2002).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Першы верш надрукаваў у 1956 г. (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Край мой сінявокі» (1963), «Жураўліны досвітак» (1969), «Святло ліўня» (вершы і паэма, 1972), «Цеплыня» (паэма, вершы, песні, 1977), «Цішыня баразны» (вершы і паэма, 1981), «Шумяць вербы» (вершы, песні, 1982), «Музыка ў свеце» (1985), «Расколіна на Звоне Свабоды» (1986), «Душы разгуканай мелодыя» (вершы, паэмы, песні, 1988), «Хвіліна святла» (Выбранае, 2003), «Доля Русь наша Белая» (выбранае ў серыі «Беларускае паэзія XXI стагоддзя», 2007).
Аўтар кніжак вершаў для дзяцей «На сяле ў бабулі» (1975), «Кыонг і яго сябры» (1982), «Малююць дзеці» (з А.Вольскім, 1984), «Зямля — два паўшар’і» (1988), «Мір і сонейка для ўсіх» (1990).
Больш за дзвесце вершаў пакладзена на музыку лепшымі беларускімі кампазітарамі. З Карызнам супрацоўнічалі Юрый Семяняка, Яўген Глебаў, Дзмітрый Смольскі, Ігар Лучанок, Эдуард Ханок, Леанід Захлеўны, Уладзімір Карызна-малодшы. Выдадзены зборнікі песень «Клубныя вечары» (1979), «Люблю цябе, Белая Русь» (1984), «Салавей спявае» (1990).
Пераклаў зборнік вершаў А.Матуціса «Мамін пірог» (1986), шматлікія вершы дзіцячых пісьменнікаў для серыі «Бібліятэка дзіцячай літаратуры народаў СССР».
Аўтар слоў да гімна Беларусі «Мы, беларусы».
Прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1996, у аўтарскім калектыве) — за «Бібліятэку дзіцячай літаратуры народаў СССР» у 15 тамах.
- Ордэн Францыска Скарыны (2002).
- Літаратурная прэмія «Залаты купідон» (2007).
- Народны паэт Беларусі (2024)[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Указ № 462 ад 11 снежня 2024 г. Аб узнагароджанні . Праверана 11 снежня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Карызна: «Больш Радзіму не аддадзім. Хопіць, што ў нас Савецкі Саюз скралі» . www.sb.by (8 чэрвеня 2021). Праверана 12 снежня 2024.
- Нарадзіліся 25 мая
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Мінскім раёне
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Супрацоўнікі Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё
- Супрацоўнікі часопіса «Полымя»
- Супрацоўнікі выдавецтва «Юнацтва»
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
- Лаўрэаты прэміі «Залаты Купідон»
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Лаўрэаты прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
- Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
- Заслужаныя дзеячы культуры Рэспублікі Беларусь
- Народныя паэты Беларусі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты Беларусі
- Перакладчыкі Беларусі
- Нарадзіліся ў Закружцы