Крушэнне падводнага апарата «Тытан»
Інцыдэнт з падводным апаратам «Тытан» адбыўся 18 чэрвеня 2023 года, калі падчас чарговага апускання да месца крушэнне лайнера «Тытанік» знік батыскаф. На борце знаходзіліся 5 чалавек, уключаючы 3 турыстаў. 22 чэрвеня запасы кіслароду павінны былі скончыцца, таму выратавальная аперацыя перайшла ў пошукавую[1]. Пошукі каардынаваліся з Бастона. У іх прымалі ўдзел галоўным чынам берагавыя сілы ЗША і Канады. Акрамя таго, некалькі ўрадаў і кампаній абвясцілі аб сваёй дапамозе ў аперацыі[2]. Спецыялісты выявілі абломкі батыскафа[3], але целы загінулых не знойдзены[4].
Апісанне апарата
[правіць | правіць зыходнік]Батыскаф «Тытан», выраблены амерыканскай кампаніяй OceanGate, Inc., з 2021 года выкарыстоўваўся для глыбакаводных апусканняў, у тым ліку да рэшткаў лайнера «Тытанік», патанулага ў 1912 годзе. Цэнтральная частка напорнага корпуса складалася з цыліндрычнай трубы з вугляроднага валакна таўшчынёй сценкі 127 мм (800 слаёў вугляроднага валакна). Дзве паўсферы з тытана закрываюць трубу праз злучальныя дэталі, вырабленыя з таго ж матэрыяла. У пярэднюю паўсферу ўбудаваны ілюмінатар, а задняя паўсфера мае канічны абцякальнік задняй часткі[5].
Даўжыня падводнага апарата складае 6,7 метра, шырыня — 2,8 метра (унутраны дыяметр — 1,42 метра), вышыня — 2,5 метра, а вага — 9525 кілаграмаў[6]. «Тытан» не можа перасоўвацца ў моры на ўласнай магутнасці, ён заўсёды павінен кіравацца дапаможным суднам. Па словах вытворцы, батыскаф развівае хуткасць у 3 вузла (5,6 км/г). Ён быў распрацаваны сумесна c Вашынгтонскім універсітэтам[7]. Падводны апарат, спецыяльна створаны для глыбакаводных раёнаў, можа апускацца на глыбіню да 4000 м і месціць пяць чалавек. Па словах аператара, ён выкарыстоўваўся для навуковых даследаванняў і збору даных, вытворчасці медыяпрадукцыі, глыбакаводных выпрабаванняў, а таксама ў турыстычных мэтах, напрыклад для апусканняў на «Тытанік»[8][9].
Знікненне
[правіць | правіць зыходнік]Батыскаф «Тытан» знік у нядзелю 18 чэрвеня 2023 года падчас апускання да патанулага карабля «Тытанік». Апарат прыбыў да месца раніцай у нядзелю разам з суднам суправаджэння Polar Prince. Апусканне пачалося каля 4 гадзін раніцы па мясцовым часе. Сувязь з экіпажам страчана прыкладна праз 1 гадзіну 45 хвілін. Падчас папярэдніх апусканняў «Тытана» сувязь з суднам суправаджэння ўжо часова перарывалася на некалькі гадзін. З 2021 года кампанія OceanGate даставіла на «Тытанік» каля 60 турыстаў і 15—20 навукоўцаў. Звычайна апарату патрабуецца каля 3 гадзін, каб спусціцца да глыбіні каля 3 800 метраў. Місія (спуск, даследаванне, пад’ём) звычайна займае 8 гадзін[10][11].
На борце знаходзіліся 5 чалавек, уключаючы 3 турыстаў, якія заплацілі па 250 000 долараў ЗША за экспедыцыю да патанулага судну. Сярод зніклых былі:
- Шахзада Давуд, брытанска-пакістанскі бізнесмен, кіраўнік карпарацыі Dawood Hercules і папячыцель Інстытута SETI[12].
- Сулейман Давуд, 19-гадовы сын Шахзады Давуда, студэнт Стратклайдскага ўніверсітэта[13].
- Хаміш Хардынг, брытанскі бізнесмен, авіятар і касмічны турыст.
- Поль-Анры Наржале, былы камандзір французскага флоту, дайвер, пілот падводнага апарата, член французскага Інстытута даследаванняў і эксплуатацыі мора (IFREMER), дырэктар па падводных даследаваннях E/M Group і RMS Titanic, Inc, якой належаць правы на выратаванне абломкаў «Тытаніка». Узначальваў некалькі экспедыцый на патанулы карабель, кіраваў здабываннем тысяч артэфактаў і лічыўся вядучым спецыялістам у галіне вывучэння абломкаў «Тытаніка».
- Стоктан Раш, пілот падводнага апарата, генеральны дырэктар і заснавальнік кампаніі OceanGate, Inc.
Паводле разлікаў экспэртаў, запасу кіслароду на батыскафе было прыкладна на 96 гадзін[2].
Ход пошукаў
[правіць | правіць зыходнік]19 чэрвеня
[правіць | правіць зыходнік]Экіпажы Берагавой аховы ЗША пачалі пошукавыя работы ў 900 марскіх мілях ад берага Кейп-Код, штат Масачусэтс[14]. Аб’яднаны выратавальна-каардынацыйны цэнтр Галіфакса паведаміў, што ў аперацыі прымаў удзел самалёт Каралеўскіх канадскіх ВПС Lockheed CP-140 Aurora[15]. Пошукі былі абцяжараны з-за аддаленасці месца[6]. Акрамя таго, уплывалі ўмовы надвор’я, адсутнасць святла ў начны час, стан мора і тэмпература вады[2]. Пошук пачаўся па двух напрамках: надводным і падводным гідралакацыйным. Для гэтага прыцягнуты 3 самалёта C-130 Hercules (2 з ЗША і 1 з Канады), 4 самалёты P-8 з Канады і гідралакацыйныя буі[2][16][17].
20 чэрвеня
[правіць | правіць зыходнік]Прыбыло трубаўкладачнае судна Deep Energy[18]. Па стане на 10:15 берагавая ахова ЗША правяла пошук на плошчы 10 000 квадратных міль[19]. Пазней амерыканскія ВМС абвясцілі, што яны накіроўваюць у раён знікнення апарата экспертаў і сістэму ўздыму судоў Flyaway Deep Ocean Salvage System (FADOSS), прызначаную для ўздыму буйных і цяжкіх аб’ектаў. Да пошукава-выратавальнай аперацыі таксама далучыўся самалёт C-130 Нацыянальнай паветранай гвардыі[20].
Берагавая ахова ЗША паведаміла, што для аказання дапамогі ў пошуках накіроўваюцца дадатковыя караблі: CCGS John Cabot, CCGS Ann Harvey, CCGS Terry Fox, OSV Atlantic Merlin з дыстанцыйна кіраванымі падводнымі апаратамі, OSV Horizon Arctic, OSV Skandi Vinland, французскае даследчае судна L’Atalante з дыстанцыйна кіраванымі падводнымі апаратамі і HMCS Glace Bay. На судне Glace Bay знаходзіўся медыцынскі персанал і мабільная дэкампрэсійная камера[21].
Паводле ўнутранай службовай запісцы амерыканскага ўрада, гідралакатар канадскага судна CP-140 улавіў гукі груку. Берагавая ахова афіцыйна прызнала наяўнасць гэтага гуку раніцай наступнага дня, але паведаміла, што пошукі яго крыніцы пакуль не прынеслі вынікаў[22].
21 чэрвеня
[правіць | правіць зыходнік]Нягледзячы на асцярогі з нагоды ўзроўню кіслароду ў батыскафа, Берагавая ахова ЗША заявіла, што яе сілы працягваюць разглядаць знікненне як «пошукава-выратавальную аперацыю, а не як аперацыю па выманні абломкаў»[23]. Па стане прыкладна на 15:00 пяць паветраных і водных транспартных сродкаў вялі актыўныя пошукі «Тытана», і яшчэ пяць павінны былі прыбыць у бліжэйшыя 24—48 гадзін. Задзейнічаныя на той момант сродкі ўключалі два падводныя апараты, адзін самалёт CP-140 Aurora і адзін самалёт C-130[24]. Адначасна ў Сэнт-Джонс прыбыла сістэма FADOSS ВМС ЗША[25]. Паводле ацэнак афіцыйных асоб, спатрэбіцца каля 24 гадзін, каб прыварыць сістэму FADOSS да палубы карабля-носьбіта, перш чым ён зможа адправіцца на пошукава-выратавальную аперацыю[26].
22 чэрвеня
[правіць | правіць зыходнік]Адзін з даследчых падводных апаратаў кампаніі Magellan, Juliet, быў пагружаны на транспартны самалёт C-17 Globemaster на Джэрсі, прыбыццё ў раён пошуку чакалася праз 48 гадзін, але вылет быў затрыманы на некалькі дзён[27]. У той жа дзень павінен у «Тытана» быў скончыцца кісларод, таму, хутчэй за ўсё, пасажыры і экіпаж загінулі[28], але на месцы крушэння «Тытаніка» былі знойдзены неапазнаныя абломкі, як мяркуецца, «Тытана»[29]. Былі выяўлены абломкі апарата; кампанія OceanGate прызнала ўсіх пецярых загінулымі. На думку даследчыкаў абломкаў, «Тытан» быў раздушаны ціскам вады, у выніку чаго ўсе людзі на борце загінулі імгненна[3].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Missing Titanic Sub Has Likely Used All Its Oxygen, Prospects Bleak (англ.). Insider (22 чэрвеня 2023).
- ↑ а б в г "Missing Submersible: Vessel Disappears During Dive to the Titanic Wreck Site". The New York Times [амерыканская англійская]. 19 June 2023.
- ↑ а б Five men aboard missing Titan sub dead after 'catastrophic implosion' . Sky News.
- ↑ Titan Sub Suffered Catastrophic Implosion Likely On Sunday [Update] (англ.). Jalopnik (22 чэрвеня 2023). Праверана 23 чэрвеня 2023.
- ↑ Titan Submersible . OceanGate.
- ↑ а б "UK billionaire Hamish Harding on board missing Titanic submersible, family confirms". Sky News. 19 June 2023.
- ↑ "UW, local company building innovative deep-sea manned submarine". UW News. October 8, 2013.
- ↑ Submersible used to take tourists to see Titanic wreck goes missing in Atlantic Ocean (англ.). Sky News (19 чэрвеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 19 June 2023.
- ↑ What we know about the passengers on board missing Titanic submersible (англ.). Sky News (19 чэрвеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 19 June 2023.
- ↑ Regan, Helen. The Titanic wreckage lies around 12,500 feet below sea level. Here's a look at the path to see it (англ.). CNN (20 чэрвеня 2023).
- ↑ "A search is underway for missing submarine that takes people to see Titanic". Associated Press. 19 June 2023.
- ↑ "Rescue teams race to find five people missing on Titanic sub". BBC News. 20 June 2023. Архівавана з арыгінала 19 June 2023. Праверана 20 June 2023.
- ↑ Murphy, Jessica (19 June 2023). "What we know about the search for the Oceangate submersible". BBC News [брытанская англійская]. Архівавана з арыгінала 19 June 2023. Праверана 20 June 2023.
- ↑ A @USCG C-130 crew is searching for an overdue Canadian research submarine approximately 900 miles off #CapeCod. (англ.) . Твітэр (19 чэрвеня 2023). Праверана 19 June 2023.
- ↑ JRCC Halifax has tasked one Royal Canadian Air Force Aurora aircraft out of 14 Wing Greenwood in Nova Scotia for aerial search, and Canadian Coast Guard Vessel Kopit Hopson 1752 will also be assisting MRCC Boston with a surface search for the submersible. . Твітэр (19 чэрвеня 2023). Праверана 19 June 2023.
- ↑ "Titanic tourist submarine: desperate search for craft missing with five onboard". The Guardian [брытанская англійская]. 20 June 2023.
- ↑ "Missing Titanic submersible prompts search operation off the coast of Newfoundland". The Globe and Mail [канадская англійская]. 2023-06-19.
- ↑ "U.S. coast guard says OceanGate leading underwater search for missing submersible". CBC News. 20 June 2023.
- ↑ #Update A Canadian Aircraft P3 Aurora has arrived on scene to conduct sonar searches. The R/V Polar Prince and R/V Deep Energy are continuing their surface searches. Total search area completed as of this morning is 10,000 SQ miles. #Titanic . Твітэр (20 чэрвеня 2023). Праверана 20 June 2023.
- ↑ US military moving military and commercial assets to help submersible search efforts . CNN (20 чэрвеня 2023).
- ↑ Unified Command established for missing submersible from Polar Prince (англ.) . United States Coast Guard News.(недаступная спасылка)
- ↑ Banging sounds heard during Titan search, according to internal US government memo (англ.). CNN (20 чэрвеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 21 June 2023.
- ↑ "Coast Guard says operation to find missing submersible is "100%" still a search and rescue mission". CNN(англ.). 21 June 2023.
- ↑ Here's the team that is assisting in the search efforts for the missing sub (англ.). CNN (21 чэрвеня 2023).
- ↑ US Navy sending experts and deep ocean salvage system to aid in submersible search . CNN (20 чэрвеня 2023).
- ↑ Navy salvage system is in St. John's and preparing for mobilization, Navy official says . CNN (21 чэрвеня 2023).
- ↑ "Titanic sub live updates: Search for missing submersible enters decisive phase". BBC News [брытанская англійская]. 2023-06-22.
- ↑ Missing Titanic Sub Has Likely Used All Its Oxygen, Prospects Bleak (англ.). Insider (22 чэрвеня 2023).
- ↑ Береговая охрана США нашла неопознанные обломки на месте поиска батискафа
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Инфографика инцидента в «Коммерсанте»
- Интервью океанографа Питера Гиргиса в «Nature» о вариантах спасения (англ.)