Крывец (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крывец
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 137,0 м
Даўжыня 0,83 км
Шырыня 0,38 км
Плошча 0,19 км²
Даўжыня берагавой лініі 3,45 км
Найбольшая глыбіня 4,8 м
Сярэдняя глыбіня 2,0 м
Басейн
Плошча вадазбору 3 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Крывец (Беларусь)
Крывец
Крывец
Крывец (Віцебская вобласць)
Крывец
Крывец
Map

Крывец, Крывое — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 18 км на поўнач ад горада Браслаў, за 3,5 км на паўднёвы ўсход ад аграгарадка Плюсы, у басейне ракі Друйка. Знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Плошча паверхні 0,19 (0,23[1]) км². Даўжыня 0,83 км, найбольшая шырыня 0,38 км. Найбольшая глыбіня 4,8 м, сярэдняя — 2,0 м. Даўжыня берагавой лініі 3,45 км. Аб’ём вады ў возеры 0,39 млн м³. Плошча вадазбору 3 км².

Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу, лопасцевай формы. Схілы катлавіны стромкія на захадзе і ўсходзе, вышынёй 5—8 м, пад хмызняком, у верхняй частцы разараныя. Берагавая лінія звілістая. Берагі зліваюцца са схіламі, пясчаныя, у залівах нізкія, забалочаныя. Возера бяссцёкавае.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 495.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]