Крычаўскае вадасховішча
Выгляд
Крычаўскае вадасховішча, возера Маладзёжнае | |
---|---|
Каардынаты: 53°43′54,50″ пн. ш. 31°42′36″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | горад Крычаў |
Даўжыня | 1 км |
Шырыня | 08 км |
Плошча | 0,4 км² |
Найбольшая глыбіня | 25 (57[1] (руск.)) м |
Сярэдняя глыбіня | 15 м |
Год напаўнення | 1977 |
Кры́чаўскае вадасховішча, Маладзёжнае возера — вадасховішча ў Магілёўскай вобласці Беларусі ў межах горада Крычаў.
Створана ў 1977 годзе на месцы выпрацаванага кар'ера, які застаўся пасля здабычы сыравіны цэментна-шыферным камбінатам і затопленага грунтовымі водамі. Плошча паверхні вадасховішча 0,4 км², даўжыня 1 км, найбольшая шырыня 0,8 км. Найбольшая глыбіня 27 (57[1]) м, сярэдняя 15 м. Аб'ём вады каля 6 млн м³. Лішкі вады па трубаправодзе даўжынёй каля 2 км зліваюцца ў раку Сож.
Вадасховішча выкарыстоўваецца ў рэкрэацыйных мэтах. З'яўляецца зонай адпачынку.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]У 1970 годзе кар'ер быў выкарыстаны ў якасці здымачнай пляцоўкі фільма «Магіла льва»[1].
Зноскі
- ↑ а б в Озеро Молодёжное // Праект Krichev.info(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2016. Праверана 5 лютага 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 524. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 92.