Перайсці да зместу

Крэпы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Разгорнуты французскі крэп з начынкай

Крэпы (фр.: сrepes) — страва французскай кухні; надзвычай тонкія бліны з разнастайнымі начынкамі. У крэпы не дадаюць цукар, таму смакавую ноту вызначае начынка.

Асаблівасці гатавання

[правіць | правіць зыходнік]
Крэпы

Выпякаюць крэпы на крэпніцы — вялікай патэльні-пласкадонцы без ручак або проста круглай гарачай паверхні.

Звычайна салёнай начынкай для крэпаў, якія падаюцца на абед ці вячэру, могуць быць сыр, вяндліна, яйкі, рататуй, грыбы, артышокі (у некаторых рэгіёнах) і розныя мясныя прадукты.

Салодкія крэпы можна ёсць пад час сняданка або ў якасці дэсерта. Салодкія крэпы могуць быць начынены або проста сервіраваны Nutella, варэннем, цукрам, кляновым сіропам, лімонным сокам, узбітымі вяршкамі, джэмамі з садавіны, заварным крэмам або кавалачкамі мяккай садавіны ці канфіцюрам.

Mille crêpe

Крэпы асабліва папулярныя ў Францыі. Звычайна крэпы гатуюцца з наступных інгрэдыентаў: мукі, яек, малака, алею і дробку солі. Крэпы, як правіла, двух відаў: салодкія крэпы (crêpes sucrées) зроблены з пшанічнай мукі і злёгку падсалоджаныя; і салёныя галеты (crêpes salées) з грачанай мукі і непадсалоджаныя. Назва "галета" пайшла ад французскага слова galet ("галька"), бо першыя галеты гатаваліся на гальцы, якая награвалася з дапамогай агню. Цеста з грачанай мукі без глютэну, што робіць магчымым для людзей, якія маюць алергію або непераноснасць глютэну, есці гэты від крэпаў.

Mille crêpe — французскі пірог, зроблены з многіх слаёў крэпаў. Слова mille азначае "тысяча", маючы на ўвазе вялікую колькасць слаёў крэпаў.[1]

Яшчэ адзін традыцыйны французскі і бельгійскі від крэпаў — крэпы Сюзет, крэпы з злёгку нацёртай апельсінавай лупінай і лікёрам (звычайна Grand Marnier).[2]

Культура і крэпы

[правіць | правіць зыходнік]

У Францыі крэпы традыцыйна падаюцца на Грамніцы (La Chandeleur), які святкуюцца 2 лютага. Гэты дзень быў першапачаткова Днём Блаславення Дзевы Марыі, але стаў вядомы ў Францыі як "Le Jour des Crêpes" (літаральны пераклад "Дзень крэпаў", але часам яго ў размове называюць "Нацыянальны дзень крэпаў"), спасылаючыся на традыцыю частавання гасцёў крэпамі. Лічылася, што калі злавіць крэп патэльняй у правай руцэ, пасля таго як падкінуць яго ў паветра, і трымаючы залатую манету ў левай руцэ, у гэтым годзе будзе багацце.[3][4]

Зноскі

  1. Hesser, Amanda (2005-05-15). "The Way We Eat: Building a Modern, Multistoried Dessert". The New York Times.
  2. Courtine, Robert J. (1984), Larousse gastronomique (French edition), Paris: Librairie Larousse.
  3. Clay, Xanthe (2007-02-17). "With a flame in your art". London: Telegraph.co.uk. Праверана 2008-04-25. {{cite news}}: Невядомы параметр |alturl= ігнараваны (даведка)
  4. Redmond, Barbara (2012-01-30). La Chandeleur – Le Jour des Crêpes. Retrieved on 2012-02-28 from http://awomansparis.wordpress.com/2012/01/30/la-chandeleur-le-jour-des-crepes/.