Кузьма Рыгоравіч Хромчанка
Кузьма Рыгоравіч Хромчанка | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 кастрычніка 1929 (91 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, літаратурны крытык |
Месца працы | |
Альма-матар |
Кузьма Рыгоравіч Хромчанка (25 кастрычніка 1929, п. Калінаўка, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі літаратуразнавец, літаратурны крытык.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў літаратурны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута (1951). Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Дзятлаўскай сярэдняй школе (Гродзенская вобласць, 1951—1953). Вучыўся ў аспірантуры (1953—1956), працаваў навуковым супрацоўнікам, вучоным сакратаром Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1956—1966). З 1966 г. на выкладчыцкай рабоце ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, дацэнт кафедры беларускай літаратуры. Кандыдат філалагічных навук.
Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]
У друку выступае з рэцэнзіямі і літаратурна-крытычнымі артыкуламі з 1957 г. Аўтар манаграфій «Піліп Пестрак: Жыццё і творчасць» (1960), «Беларуская мастацкая проза (канец XIX — пачатак XX ст.» (1979), навукова-папулярнай кнігі «За шчасце зямное» (1966).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Кузьма Рыгоравіч Хромчанка // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 25 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1929 годзе
- Нарадзіліся ў Краснапольскім раёне
- Супрацоўнікі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ
- Выкладчыкі БДУ
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта
- Літаратурныя крытыкі Беларусі
- Літаратурныя крытыкі СССР
- Літаратурныя крытыкі XX стагоддзя
- Літаратуразнаўцы Беларусі