Куйбышаўскі раён (Калужская вобласць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Куйбышаўскі раён
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1 кастрычніка 1929
Насельніцтва
  • 7 998 чал. (1 студзеня 2018)[2]
Плошча
  • 1 243 км²
Куйбышаўскі раён на карце
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Куйбышаўскі раён (руск.: Куйбышевский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Калужскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Бетліца.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Куйбышаўскі раён мяжуе з Людзінаўскім, Кіраўскім і Спас-Дземенскім раёнамі, а таксама з Бранскай і Смаленскай абласцямі. Плошча раёна складае 1243 км².

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Мокраўскі раён быў утвораны ў 1929 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР на тэрытарыяльнай аснове Мокраўскай воласці Бежыцкага павета (цэнтр — сяло Мокрае) і першапачаткова ўваходзіў у склад Раслаўльскай акругі Заходняй вобласці.

Пастановай УЦВК «Аб скарачэнні сеткі раёнаў Заходняй вобласці» 1 студзеня 1932 годзе Мокраўскі раён быў скасаваны, а яго тэрыторыя падзелена паміж суседнімі раёнамі — Якімавіцкім, Кіраўскэ і Спас-Дземенскім.

16 мая 1939 года раён з цэнтрам у сяле Мокрае быў адноўлены, але ўжо пад новай назвай — Куйбышаўскі. Дагэтуль Заходняя вобласць ужо была падзелена на Смаленскую і Арлоўскую вобласці; такім чынам, Куйбышаўскі раён цяпер уваходзіў у Смаленскую вобласць.

5 ліпеня 1944 года Куйбышаўскі раён увайшоў у склад новастворанай Калужскай вобласці. 13 сакавіка 1945 года райцэнтр быў перанесены ў пасёлак Бетліца.

У 19621965 гадах раён быў часова скасаваны, яго тэрыторыя ўваходзіла ў склад Кіраўскага раёна.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]