Культурна-асветніцкі саюз палякаў горада Прылукі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Культурна-асветніцкі саюз палякаў горада Прылукі (польск.: Kulturalno-Oświatowy Związek Polaków w Pryłukach, укр.: Культурно-просвітницька спілка поляків м. Прилуки) — грамадская арганізацыя, якая аб’ядноўвае этнічных палякаў горада Прылукі Чарнігаўскай вобласці Украіны. Створана 22 красавіка 2002, афіцыйна зарэгістравана 7 мая таго ж года. Намаганнямі членаў саюза ў Прылуках з 22 верасня 2002 года функцыянуе рымска-каталіцкая царква.

Члены арганізацыі рэгулярна збіраюцца для святкавання дзён Незалежнасці Польшчы (11 лістапада), Палоніі і палякаў, якія пражываюць за межамі Польшчы (2 мая), Канстытуцыі Польшчы (3 мая) і іншых.

У лістападзе 2005 выйшаў першы нумар украінска-польскай газеты «Арлінае племя» (польск.: «Orle plemię», укр.: «Орлине плем'я»). Выданне з’явілася пры актыўнай падтрымцы арганізацыі.

Ініцыятар стварэння і старшыня арганізацыі — Неаніла (Неля) Станіславаўна Бацішчава[1].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Коли у серці дві вітчизни… Архівавана 4 сакавіка 2016. / Галина Глущенко, газета «Град Прилуки». 24 жовтня 2012

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Коли у серці дві вітчизни… Культурно-просвітницька спілка поляків м. Прилуки. 2002–2012 рр / Неоніла Батіщева. Прилуки, 2012, 48 сторінок. (укр.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]