Кунаса (вёска)
Выгляд
Вёска
Кунаса
| ||||||||||||||||||||
Ку́наса[1] (трансліт.: Kunasa, руск.: Куноса) — вёска ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Сейлавіцкага сельсавета.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва ад назвы рэчкі Кунаскі, прытока ракі Гавезны. Яе адпачатная назоўная форма захавалася ў назве вёскі.
Ад літоўскага kunė «балота, твань», ад яго таксама рачная назва Кунава (на Верхнім Павоччы)[2].
Корань пашыраны гідранімічным пашыральнікам тыпу -es-, які таксама ў такіх балцкіх гідронімах на Верхнім Падняпроўі і Верхнім Падзвінні, як Akesà (> Ачоса), Vilkesà (> Воўчас, Аўчоса), Velesà (Веляса )[3][4]. Ён шырока прысутны ў літоўскім назва- і словаўтварэнні: žalias «зялёны» — žalesà «зеляніна; зяленіва», rudas «руды» — Rudesa «Рудая (рака)»[5][6].
Назва значыць «Балацінная (рака)».
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Дабравешчанская царква, канец XIX ст.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Куно́сы, мн.. Кунасы́, мн.
- ↑ Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 298.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 155—156, 168, 181, 194—195.
- ↑ K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. С. 544—545, 547, 608.
- ↑ P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 311—314.
- ↑ S. Ambrazas. Daiktavardžių darybos raida II. Vilnius, 2000. С. 30, 99.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кунаса (вёска)