Курган Бессмяротнасці (Ліда)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Курган Бессмяротнасці
53°53′32″ пн. ш. 25°18′55″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне Ліда
Дата пабудовы 1966 год
Map

Курган Бессмяротнасці — помнік у Лідзе, размешчаны на ўсходняй ускраіне горада, у парку. Насыпаны ў 1966 г. на ўшанаванне памяці воінаў і партызан, якія загінулі ў ліпені 1944 г. пры вызваленні горада і раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і мірных жыхароў Ліды і раёна, што загінулі ў Вялікую Айчынную вайну[1]. Аўтар помніка — архітэктар Юрый Кішык[2].

На Курган прывезена зямля з брацкіх магіл савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў, з магіл ахвяр фашызму, якія знаходзяцца на тэрыторыі Ліды і раёна, з Гродна, з гарадоў-герояў Адэсы, Кіева, Ленінграда, Масквы, Мінска, Севастопаля, Брэсцкай крэпасці-героя, з Літвы і Латвіі і многіх іншых месцаў баявой славы савецкага парода. Каля Кургана — магіла невядомага салдата, астанкі якога перазахаваны 9 мая 1967 г. Каля падножжа Кургана замуравана капсула з завяшчаннем нашчадкам[ru], якая мусіла быць ускрыта 9 мая 1995 г. у дзень 50-годдзя Перамогі над фашысцкай Германіяй. У 1975 годзе вакол Кургана пастаўлена 5 мемарыяльных стэл[1].

Зноскі

  1. а б Г. І. Дулеба. 874. Курган Бессмяротнасці // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.
  2. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]