Курыленкі
Выгляд
Вёска
Курыленкі
|
Куры́ленкі[1] (трансліт.: Kurylienki, руск.: Куриленки) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бычыхінскага сельсавета. За 33 км на поўнач ад Гарадка, 3 км ад чыгуначнай станцыі Грыбачы на лініі Віцебск — Невель, 69 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. Праз вёску працякае рака Дубаўка, што ўападае ў возера Езярышча. У заходнім, паўночным і паўднёвым напрамку лясныя масівы. На ўсход ад вёскі праходзіць чыгунка. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Арэхава, Мехавое, Бычыха і далей па шашы Гарадок — Невель.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1834 годзе ў складзе фальварка Сяргейкава казённага маёнтка Езярышча ў Гарадоцкім павеце Віцебскай губерні. Да 16 верасня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Мехаўскага сельсавета[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 4 двары, 31 жыхар (1841)
- 2 гаспадаркі, 2 жыхары (2018)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх