Бычыхінскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бычыхінскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Гарадоцкі раён
Уключае 39 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Бычыха
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 186
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Бычы́хінскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Бычыха.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Кузьмінскі сельсавет у складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Кузьміно. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Гарадоцкім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе новаўтворанага Мехаўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім раёне. 16 верасня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Мехаўскага сельсавета, сельсавет перайменаваны ў Бычыхінскі, цэнтр перанесены ў вёску Бычыха. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. 3 ліпеня 1970 года ў склада сельсавета з Бяскатаўскага сельсавета перададзены вёскі Забароўцы і Загаране[1]. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гуркінскага сельсавета (22 населеныя пункты: аграгарадок Лесагорская, пасёлак Зарніца, вёскі Аўдзейкава, Грыбачы, Гуркі, Жукава, Кавалёва, Каверзіна, Кайкі, Кошкіна, Лахі, Мартыненкі, Мясцечка, Немцава, Панкры, Сіціна, Студзёнка, Сурміно, Ткачы, Хвошна, Церахі, Шаўрова)[2]. 4 верасня 2014 года 8 населеных пунктаў (аграгарадок Лесагорская, вёскі Аўдзейкава, Кайкі, Мясцечка, Панкры, Студзёнка, Сурміно, Ткачы) перададзены ў склад новаўтворанага Езярышчанскага сельсавета[3]. 13 верасня 2018 года ў склад Езярышчанскага сельсавета перададзены вёскі Жукава і Мартыненкі, да сельсавета далучаны землі сельскагаспадарчага прызначэння са скасаванага Руднянскага сельсавета[4].

29 верасня 2017 года скасаваны вёскі Гаране і Гарнова[5], 31 жніўня 2018 года скасаваны вёскі Акуні і Немцава[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1186 чалавек[7], з іх 91,7 % — беларусы, 6,7 % — рускія[8].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1970 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1970, № 21 (1287).
  2. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области
  3. Об изменении административно-территориального устройства Городокского района Витебской области
  4. Решение Витебского областного Совета депутатов от 13 сентября 2018 г. № 47 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Городокского района Витебской области
  5. Решение Городокского районного Совета депутатов от 29 сентября 2017 г. № 170 Об упразднении сельских населенных пунктов Городокского района
  6. Решение Городокского районного Совета депутатов от 31 августа 2018 г. № 24 Об упразднении сельских населенных пунктов Городокского района
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]