Клёнаўка (Гарадоцкі раён)
Вёска
Клёнаўка
|
Клёнаўка[1], таксама Кленаўка[2] (трансліт.: Klionaŭka, руск.: Клёновка) (да 30 ліпеня 1964 года Скаблы́[3]) — вёска ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бычыхінскага сельсавета. За 21 км на поўнач ад Гарадка, 3 км ад чыгуначнай станцыі Бычыха на лініі Віцебск — Невель, 57 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. У паўднёвым, паўночна-заходнім і паўночна-усходнім напрамках знаходзяцца ўчасткі лесу. На паўднёвым захадзе працякае ручай (прыток ракі Чарнаўка). Транспартныя сувязі па шашы Гарадок — Невель, да якой далучаецца вёска.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1909 годзе вёска Скаблы ў Бяскатаўскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Кузьмінскім сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. З 16 верасня 1960 года ў Бычыхінскім сельсавеце. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. У 1970 годзе ў саўгасе імя Свярдлова. У 2012 годзе ў складзе КУСП імя Свярдлова.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 48 жыхароў (1909)
- 8 двароў, 48 жыхароў (1925)
- 32 жыхары (1959)
- 22 жыхары (1970)
- 4 гаспадаркі, 5 жыхароў (1997)
- 3 гаспадаркі, 4 жыхары (2002)
- 1 гаспадарка, 1 жыхар (2018)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх