Кусіэль Саламонавіч Шыфрын

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кусіэль Саламонавіч Шыфрын
Дата нараджэння 26 ліпеня 1918(1918-07-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 2011
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны, фізік
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук

Шыфрын Кусіэль Саламонавіч (Шлёмавіч) (26 ліпеня 1918, Мсціслаў2 чэрвеня 2011, ЗША) — геафізік. Стваральнік навуковай школы па оптыцы атмасферы і акіяна. Член Міжнароднага геафізічнага саюза, Амерыканскага аптычнага таварыства. Доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1940 скончыў фізічны факультэт Ленінградскага ўніверсітэта. У 1946-69 - у Галоўнай геафізічнай абсерваторыі імя А. І. Ваейкава, загадчык лабараторыі радыяцыйных працэсаў у атмасферы. З 1969 загадчык лабараторыі оптыкі акіяна ў Ленінградскім аддзялення Інстытута акіяналогіі АН СССР. З 1992 - у ЗША, у Арэгонскім універсітэце.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Першыя навуковыя працы ў вобласці электроннай тэорыі цвёрдых цел: правёў асноватворнае даследванне электрычных уласцівасцей добраправодзячых паўправаднікоў. З 1946 пачаў займаца праблемамі оптыкі. Распрацаваў методыку вывучэння атмасферы і акіяна прыборамі, усталяванымі на штучных спадарожніках Зямлі. Кіраўнік навуковай школы оптыкі атмасферы і акіяна. Аўтар каля 350 навуковых прац і некалькі манаграфій, у т. л. «рассейванне святла ў каламутнай асяроддзі» (М.-Л., 1951), «Фізічная оптыка акіянскай вады »(Л., 1983). Прымаў удзел у стварэнні «Табліц па светларассейванню» (1968-77) і 8 калектыўных манаграфій па фізіцы атмасферы і акіяна.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах., Т.18. кн.1 Мн., 2000, С.22

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]