Кіраўскі раён (Калужская вобласць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кіраўскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1 кастрычніка 1929
Насельніцтва
  • 40 476 чал. (1 студзеня 2018)[2]
Плошча
  • 1 000,4 км²
Кіраўскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кі́раўскі раён (руск.: Кировский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Калужскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Кіраў.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кіраўскі раён мяжуе з Барацінскім, Думініцкім, Людзінаўскім, Куйбышаўскім, Спас-Дземенскім і Сухініцкім раёнамі. Плошча раёна складае 1000,39 км².

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пясочанскі раён быў утвораны 1 кастрычніка 1929 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР і першапачаткова ўваходзіў у склад Бранскай акругі Заходняй вобласці.

19 студзеня 1936 года райцэнтр р.п. Пясочня быў ператвораны ў горад Кіраў, а Пясочанскі раён перайменаваны ў Кіраўскі. 27 верасня 1937 года Кіраўскі раён увайшоў у склад Смаленскай вобласці.

5 ліпеня 1944 года Кіраўскі раён увайшоў у склад навастворанай Калужскай вобласці.

1 лютага 1963 года горад Кіраў быў аднесены да катэгорыі гарадоў абласнога падпарадкавання.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]