Перайсці да зместу

Лада Яраславаўна Клімуць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лада Яраславаўна Клімуць
Грамадзянства
Бацька Яраслаў Іванавіч Клімуць
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (2009)
Навуковае званне
Альма-матар

Лада Яраславаўна Клімуць — беларускі гісторык. Спецыяліст па ідэалогіі сарматызму ў Беларусі ў XVI—XVIII стагоддзях. Кандыдат гістарычных навук (2009), дацэнт.

Нарадзілася ў сям’і беларускага літаратуразнаўца Яраслава Клімуця.

Скончыла гістарычны факультэт МДУ імя М. В. Ламаносава па спецыяльнасці «гісторыя мастацтва», пасля магістратуру Цэнтральна-Еўрапейскага ўніверсітэта ў Будапешце (Венгрыя) па спецыяльнасці «гісторыя». У 2009 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Ідэалогія сарматызму ў грамадскім і культурным жыцці беларускіх зямель Рэчы Паспалітай у XVI—XVIII стст.».

Працавала на гісторыка-філалагічным факультэце МДУ імя А. А. Куляшова: дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі, дацэнт кафедры гісторыі і філасофіі.

Магістр Нью-Ёркскага ўніверсітэта (ЗША).

Напрамкі даследаванняў: грамадска-палітычнае і культурнае жыццё Рэчы Паспалітай у XVI—XVIII стагоддзях, сарматызм у яе ідэалогіі, культуры, мастацтве; менталітэт шляхты; асаблівасці і супярэчнасці сармацкай ідэалогіі ў Вялікім Княстве Літоўскім; генезіс, мадыфікацыя, рысы сармацкай культуры на тэрыторыі Беларусі.

  • История исторической мысли: курс лекций. Ч. 1: Древний мир. Могилев, 2018.
  • История исторической мысли: курс лекций : в 3 ч. Ч. 2: Средние века и Раннее Новое время. Могилев, 2020.
  • Сармацкая культура беларускай шляхты ў XVI—XVIII стст. Мінск, 2013.
  • Сарматызм у культуры беларускіх зямель Рэчы Паспалітай : дапаможнік. Магілёў, 2006.