Яраслаў Іванавіч Клімуць
Яраслаў Іванавіч Клімуць | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 10 студзеня 1940 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 чэрвеня 2022 (82 гады) |
Месца смерці | |
Дзеці | Лада Яраславаўна Клімуць і Жанна Яраславаўна Клімуць[d] |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Яраслаў Іванавіч Клімуць (нар. 10 студзеня 1940, в. Вострава, Ваўкавыскі раён, Беластоцкая вобласць — 18 чэрвеня 2022, Магілёў) — беларускі літаратуразнавец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 10 студзеня 1940 года ў в. Вострава Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці.
У 1959—1962 гадах служыў у войску, у 1962—1967 гадах вучыўся ў на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура». У 1972—1977 гадах навучаўся ў аспірантуры Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР. З 1975 года пачаў працаваць старшым выкладчыкам кафедры беларускай літаратуры Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. У 1979 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Якуб Колас і руская савецкая паэзія». З 1982 года дацэнт. З 1986 года па 2000 год — дэкан філалагічнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута[1]. Пазней працаваў дацэнтам на кафедры англійскага, агульнага і славянскага мовазнаўства Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова.
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1996 года, член Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў з 1999 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Сфера навуковых інтарэсаў — тэорыя літаратуры, гісторыя беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі, супастаўляльнае літаратуразнаўства, краязнаўства[2]. Даследчык творчасці Якуба Коласа[3]. Меў больш за 150 навуковых і вучэбна-метадычных публікацый.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Дачка Лада — кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова[4]; дачка Жанна — супрацоўніца Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея[5].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1982, 1998),
- ганаровая грамата Саюза беларускіх пісьменнікаў (1999),
- ганаровая грамата Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа (2004).
Зноскі
- ↑ Яраслаў Іванавіч Клімуць. Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова
- ↑ Клімуць Яраслаў Іванавіч Архівавана 30 студзеня 2021.
- ↑ Наведванне Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея (06.11.2013)
- ↑ Климуть Лада Ярославовна
- ↑ Студенты историко-филологического факультета присутствовали на открытии юбилейной выставки
- Нарадзіліся 10 студзеня
- Нарадзіліся ў 1940 годзе
- Нарадзіліся ў Беларусі
- Памерлі 18 чэрвеня
- Памерлі ў 2022 годзе
- Памерлі ў Магілёве
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Члены Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Мастоўскім раёне
- Літаратуразнаўцы Беларусі
- Дэканы МДУ імя А. А. Куляшова