Ламавіцкі бой
Ламавіцкі бой | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна | |||
Дата | 25 лістапада 1942 | ||
Месца | вёска Ламавічы | ||
Вынік | перамога партызан | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Ламавіцкі бой — бой партызанаў злучэння Мінскай і Палескай абласцей супраць нацысцкіх захопнікаў у вёсцы Ламавічы Акцябрскага раёна.
Перадумовы
[правіць | правіць зыходнік]План аперацыі па разгрому вялікага апорнага пункту ворага ў вёсцы Ламавічы, вакол якога былі ўзведзены дзоты і адкуль праціўнік рабіў пастаянныя вылазкі супраць партызан, распрацаваў штаб партызанскага злучэння Мінскай і Палескай абласцей.
Бой
[правіць | правіць зыходнік]Атрады М. П. Бумажкова[1] і «Чырвоны Кастрычнік»[2] арганізавалі засады на дарогах, якія звязвалі вёску Ламавічы з вёскамі Граб’ё, Жукавічы, Мушычы, Хойна, каб не дапусціць падыходу варожых падмацаванняў. Атрады А. І. Далідовіча[3], М. М. Розава[4], Дз. Ц. Гуляева[5], імя М. Ф. Гастэлы[6], узброеныя 3 гарматамі, штурмам авалодалі вёскай Ламавічы. У ходзе бою былі падаўлены 12 дзотаў, знішчана каля 50 гітлераўцаў. У гэтым баі, ратуючы параненага камандзіра, была смяротна паранена сувязная-інструктар ЦК ЛКСМБ Рыма Іванаўна Шаршнёва.
Зноскі
- ↑ пазней атрад імя А. В. Суворава 225-й партызанскай брыгады
- ↑ пазней у складзе 123-й Акцябрскай партызанскай брыгады імя 25-годдзя БССР
- ↑ пазней атрад імя Я. Дз. Гуляева 25-й партызанскай брыгады імя П. К. Панамарэнкі
- ↑ пазней атрад імя М. М. Громава 64-й партызанскай брыгады імя В. П. Чкалава
- ↑ пазней імя Дз. Ц. Гуцяева 101-й партызанскай брыгады імя Аляксандра Неўскага
- ↑ пазней у 121-й партызанскай брыгадзе імя А. Ф. Брагіна
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Р. А. Чарнаглазава. Ламавіцкі бой // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 293-294. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.