225-я партызанская брыгада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
225-я партызанская брыгада
Гады існавання 1943—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Палескае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 475 партызан (26.6.1944)
Дыслакацыя Глускі, Жыткавіцкі, Акцябрскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

225-я партызанская брыгадапартызанская брыгада, створная ў сакавіку 1943 года. Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Глускага, Жыткавіцкага, Акцябрскага раёнаў. 26 чэрвеня 1944 года брыгада (475 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

  • атрад У. Ц. Шантара (пазней імя Гастэлы, арганізаваны ў лістападзе 1941 года);
  • атрад М. П. Бумажкова (пазней імя Суворава, арганізаваны ў студзені 1942 года);
  • атрад А. П. Пакуша (пазней імя Чапаева, пачаў стварацца ў ліпені 1941 года ў Акцябрскім раёне, сфарміраваны ў лютым 1942);
  • атрад імя Сільніцкага.

Камндаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзіры[правіць | правіць зыходнік]

Камісары[правіць | правіць зыходнік]

Начальнікі штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • У. З. Пуцята;
  • А. Я. Шчацко.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Партызаны зрывалі нямецкія перавозкі на чыгунках і шашэйных дарогах. У лістападзе — чэрвені 1942 года ўдзельнічалі ў падрыве мастоў на рэках Пціч і Бобрык (Пціцкая аперацыя), разграмілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Катка (Каткаўская аперацыя), Халопенічы, Харомцы, Слабодка і іншых. Падрыўнік В. Санчукоўскі (загінуў вясной 1944 года) пусціў пад адхон 18 эшалонаў. 12 жніўня 1943 года партызаны на чыгуначным участку БрынёваСтарушкі падарвалі 600 рэек, у лютым 1944 года — два бронецягніка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]