Лаўрэнцій Кентэрберыйскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лаўрэнцій
Laurence
Архібіскуп Кентэрберыйскі
AugsutineGospelsFolio129vStLuke.jpg


Выява Лаўрэнція Кентэрберыйскага

Інтранізацыя лета 604 года
Канец кіравання 2 лютага 619 года
Папярэднік Аўгусцін Кентэрберыйскі
Пераемнік Меліт
Нарадзіўся VI стагоддзе
Рым
Памёр 2 лютага 619(0619-02-02)
Кентэрберы, Кент, Англія
Пахаваны Абацтва Святога Аўгусціна, Кентэрберы, Англія
Святасць
Свята 3 лютага
Тытул Святы
Кананізаваны 619 год

Лаўрэнцій Кентэрберыйскі (англ.: Laurence of Canterbury, VI стагоддзе — 2 лютага 619, Кентэрберы) — другі архібіскуп Кентэрберыйскі з 604 па 619 год. Быў удзельнікам «Грыгарыянскай місіі» 595 года, арганізаванай Папам Рыгорам I з мэтай звароту англасаксаў паўднёвай Брытаніі ў хрысціянства.

У сан архібіскупа Лаўрэнцій быў пасвечаны сваім папярэднікам, Аўгусцінам Кентэрберыйскім, з мэтай забяспечыць спарадкаваную перадачу паўнамоцтваў архібіскупа. Падчас свайго кіравання Лаўрэнцій беспаспяхова спрабуе згладзіць рознагалоссі паміж брытанскай і рымскай каталіцкай царквой. Акрамя таго, пасля смерці караля Этэльберта I у 616 годзе, яго спадчыннік пакінуў царкву і распаўсюджванне хрысціянства сярод англасаксаў фактычна спынілася. Лаўрэнцій памёр 2 лютага 619 года і пасля смерці быў кананізаваны.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Sharpe, R. (1995). "The setting to St Augustine's translation, 1091". in R. Eales and R. Sharpe. Canterbury and the Norman conquest. pp. 1–13. 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]