Данстан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Данстан
англ.: Dunstan
Партрэт
Род дзейнасці: багаслоў, ксёндз, ілюмінатар рукапісаў
Дата нараджэння: 909
Месца нараджэння:
Дата смерці: 19 мая 988
Месца смерці:
Commons-logo.svg Данстан на Вікісховішчы

Данстан (англ.: Dunstan; 910 — 19 мая 988[1]) — святы[2], біскуп Уорчэстэра і Лондана, архібіскуп Кентэрберыйскі і патрыярх ангасаксонскай царквы. Быў знатнага паходжання, выхоўваўся пры манастыры ў Гластэнберы, дзе пазней быў манахам і настаяцелем.

Кароль Эдрэд даверыў яму фінансавае кіраванне краіны. Пры каралі Эдвіне Данстан, як звыш строгі мараліст быў выгнаны з краіны ў Фландрыю[3], але праз нейкі час змог вярнуцца, бо караля змясцілі з пасады. Новы кароль Англіі Эдгар вярнуў Данстана да двара. Спачатку ён дараваў былому выгнаніку пасаду біскупа, а потым і архібіскупа Кентэрберыйскага. У якасці саветніка добра кіраваў краінай і ў той жа час з настойлівасцю прадвігаў царкоўную рэформу. Шмат увагі надаваў адукацыі[4].

Пасля таго, як Эдгар сканаў у 975 годзе, Данстан падтрымаў старэйшага сына нябожшчыка Эдуарда, які і стаў каралём. Але праз тры гады Эдуард быў атручаны. На прастол узышоў яго брат Этэльрэд, але Данстан сышоў з пасады і аддаліўся ад двара.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]