Леанора Сямёнаўна Гіткіна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Леанора Сямёнаўна Гіткіна
Дата нараджэння 22 ліпеня 1929(1929-07-22) (92 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1971)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Леанора Сямёнаўна Гі́ткіна[1] (нар. 22 ліпеня 1929, Менск) — урач, вучоны ў галіне неўралогіі, доктар медыцынскіх навук (1971), прафесар (1976). Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (1999).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў Менску. У 1947 годзе скончыла школу[2], у 1953 годзе — Мінскі медыцынскі інстытут. У 1953—1959 гадах працавала малодшым навуковым супрацоўнікам у Беларускім навукова-даследчым інстытуце неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі. З 1959 года ў Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў (сучасная Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі). У 1961 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю. Займала пасады асістэнта, дацэнта, прафесара, і з 1975 да 1999 года — загадчыка кафедры медыка-сацыяльнай экспертызы і рэабілітацыі[2].

У 1999 годзе ўвайшла ў склад Міжведамаснай медыцынскай камісіі Рэспублікі Беларусь[3].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Л. С. Гіткінай належаць навуковыя працы па сасудзістай паталогіі галаўнога мозга, цэрэбраваскулярных хваробах, медыка-сацыяльнай экспертызе, інваліднасці і рэабілітацыі. Апублікаваны 11 манаграфій і больш за 200 артыкулаў[2].

Сярод апублікаванага:

  • Вертебрально-базилярные инсульты. — Мн., 1977. (разам з І. П. Антонавым).
  • Врачебно-трудовая экспертиза : Пособие для врачей лечеб. учреждений / Л. С. Гиткина, Т. А. Гуринович, М. М. Хомич. — Мн.: Беларусь, 1981.

Сааўтар патэнта "Лечебное средство диуретического действия и нормализующее кислотно-щелочное равновесие внутриклеточной жидкости при острых вестибулярных нарушениях «Трисамин»[4].

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. БелЭн, 1997
  2. 2,0 2,1 2,2 Сайт БелМАПА
  3. Указ Президента Республики Беларусь 18 января 1999 г. № 32 «О медицинском обследовании и освидетельствовании руководящих работников государственных органов, должности которых включены в кадровый реестр Главы государства Республики Беларусь»
  4. Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]