Перайсці да зместу

Леанід Іванавіч Абалкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід Іванавіч Абалкін
Дата нараджэння 5 мая 1930(1930-05-05)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 мая 2011(2011-05-02)[3][4] (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці эканаміст, палітык
Навуковая сфера эканаміст[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Aleksandr Mihajlovič Birman[d]
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені ордэн Пашаны ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «Ветэран працы» медаль Дружбы

Леанід Іванавіч Абалкін (руск.: Леони́д Ива́нович Аба́лкин; 5 мая 1930, Масква2 мая 2011, Масква) — савецкі і расійскі эканаміст, доктар эканамічных навук, прафесар (1980), акадэмік РАН (абраны акадэмікам АН СССР 23 снежня 1987 года). З'яўляўся намеснікам старшыні Савета Міністраў СССР.

Нарадзіўся 5 мая 1930 года ў Маскве, у сям'і бухгалтарскіх работнікаў Івана Аляксандравіча (1894—1966) і Зоі Іванаўны (Рудакова; 1896—1976) Абалкіных. Брат бацькі загадваў аддзелам літаратуры і мастацтва газеты «Праўда».

У 1948 годзе паступіў у Маскоўскі інстытут народнай гаспадаркі ім. Г. В. Пляханава, які скончыў з адзнакай у 1952 годзе.

З 1952 года выкладаў, быў намеснікам дырэктара па вучэбнай частцы Сельскагаспадарчага тэхнікума ў горадзе Гусеве Калінінградскай вобласці.

З 1958 года - аспірант Маскоўскага дзяржаўнага эканамічнага інстытута.

Пасля аб'яднання Маскоўскага дзяржаўнага эканамічнага інстытута і Маскоўскага інстытута народнай гаспадаркі, з 1961 года быў асістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам, прафесарам, а з 1966 г. - загадчыкам кафедры палітычнай эканоміі МІНГ імя Г. В. Пляханава.

У 1976-1985 гадах - прафесар і загадчык кафедры палітычнай эканоміі Акадэміі грамадскіх навук (ААН) пры ЦК КПСС.

Член-карэспандэнт АН СССР з 26 снежня 1984 г., Аддзяленне эканомікі (савецкая эканоміка). Акадэмік АН СССР c 23 снежня 1987 г. — Аддзяленне эканомікі (эканоміка).

У 1988-1990 гадах - член прэзідыума АН СССР.

У 1986-1989 і ў 1991-2005 гадах - дырэктар Інстытута эканомікі АН СССР / РАН.

Замежны член Берлінскай АН і НАН Беларусі (2000).

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #118999052 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 мая 2014.
  2. Leonid Abalkin // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.rbc.ru/rbcfreenews.shtml?/20110502150411.shtml
  4. Leonid Abalkin // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.