Леанід Ісакавіч Окунь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Леанід Ісакавіч Окунь
Дата нараджэння 29 снежня 1929(1929-12-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 красавіка 2015(2015-04-26) (85 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Грамадзянства
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Славы II ступені ордэн Славы III ступені

Леанід Ісакавіч Окунь (29 снежня 1929, Мінск — 26 красавіка 2015, Тэль-Авіў) — самы малады (15 гадоў) кавалер двух ордэнаў Славы ў Чырвонай Арміі[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Мінску. Старэйшы брат і бацька Леаніда яшчэ да пачатку вайны знаходзіліся на службе ў войску. Леанід з маці і сёстрамі не паспелі эвакуіравацца, і, як і ўсе яўрэі, апынуліся ў Мінскім гета[2].

Узімку 1941 года маці Леаніда аддала ўсе астатнія сямейныя каштоўнасці за тое, каб сына вывелі з гета і з горада і схавалі ў беларускай сям’і на хутары. Жанчына, якая вывела Леаніда, забрала золата, а хлопчыка кінула замярзаць у лесе. Выпадкова на яго натыкнуліся партызаны, і Леанід Окунь стаў партызанскім звязнікам і правадніком з гета ў 3-м атрадзе імя Суворава брыгады імя Чапаева. Вывеў з гета каля пяцідзесяці чалавек, але сваю сям’ю не паспеў. Пасля таго, як нехта ў Мінску данёс паліцэйскім, што Леанід знаходзіцца ў партызанах, немцы павесілі ў гета ўсіх яго родных — восем чалавек[2].

Затым Леанід Окунь ваяваў у складзе партызанскага атрада 106 пад камандаваннем Зорына[2].

У 1944 годзе, прыпісаўшы сабе два гады па ўзросту, дамогся залічэння ў роту аўтаматчыкаў 563-га стралковага палка 153-й стралковай дывізіі(руск.) бел., затым яго перавялі ў разведвальны ўзвод палка.

Першы «Ордэн Славы»[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 1944 года ў складзе групы выведнікаў пятнаццацігадовы Леанід Окунь змог у адзіночку ўзяць у палон нямецкага афіцэра і з дапамогай астатніх даставіць яго жывым для допыту. Праз два дні, падчас наступнай разведкі, Леанід быў цяжка паранены ў жывот і спіну[2].

За злоў і дастаўку важнага «языка(руск.) бел.» ў верасні 1944 узнагароджаны «Ордэнам Славы III ступені»[2][1].

Другі «Ордэн Славы»[правіць | правіць зыходнік]

У лістападзе таго ж 1944 года ў Польшчы падчас штурму нямецкай вышыні ўсё яшчэ пятнаццацігадовы Леанід Окунь удзельнічаў у баі ў складзе палкавой разведкі, якую выставілі ў першым ланцугу атакуючых. Убачыўшы, што сцяганосец палка забіты, Леанід падбег да яго, падняў сцяг і ва ўвесь рост пайшоў наперадзе палка ў атаку. Быў паранены разрыўной куляй у правае сцягно і выцягнуты з поля бою[2].

За гэты подзвіг у лістападзе 1944 года ўзнагароджаны «Ордэнам Славы II ступені»[2][1].

Таксама падчас службы ў франтавой разведцы быў прадстаўлены да ордэнаў Чырвонага Сцяга і Чырвонай Зоркі, але па нявысветленых прычынах гэтыя ўзнагароды не атрымаў[2].

Усяго за час службы атрымаў восем раненняў[2].

Пасля вайны[правіць | правіць зыходнік]

Пасля вайны Леанід Окунь паспрабаваў скончыць сярэднюю школу, чаму перашкодзіла вайна, і яму давялося пайсці ў чацвёрты клас. Неўзабаве пакінуў школу і быў залічаны ў школу юнгаў(руск.) бел. ў Ліепаі, патрапіўшы ў групу падрыхтоўкі электрыкаў. Далей служыў у Балтыйскім флоце на тральшчыку. З-за падарванага франтавымі раненнямі здароўя праз два з паловай гады быў з флоту камісаваны.

Вярнуўся ў Мінск, працаваў электрыкам, вучыўся ў вячэрняй школе, завочна скончыў Маскоўскі энергетычны Інстытут. Атрымаўшы дыплом, больш за дваццаць гадоў прапрацаваў галоўным энергетыкам аднаго з мінскіх заводаў. Пасля гэтага нечакана пайшоў працаваць загадчыкам пастановачнай часткай у Мінскім тэатры оперы і балета таксама афармляў спектаклі ў тэатры імя Янкі Купалы.

У пачатку 1990-х гадоў рэпатрыяваўся(руск.) бел. ў Ізраіль. У першы ж год жыцця ў яўрэйскай дзяржаве атрымаў ганаровае запрашэнне запаліць у Іерусаліме адну з шасці свечак на цырымоніі ў «Дзень Катастрофы(руск.) бел.». Памёр у Тэль-Авіве ў 2015 годзе.

Зноскі

  1. а б в Окунь Леонид Исаакович. Ордена Славы II и III степени на портале «Память Народа»
  2. а б в г д е ё ж з Г. Койфман. Окунь Леонид Исаакович. Интервью Архівавана 3 лістапада 2013. Памылка ў зносках: памылковы тэг <ref>; імя "autogenerated1" вызначана некалькі разоў з розным зместам

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]