Леанід Ісакавіч Шофман
Леанід Ісакавіч Шофман | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 ліпеня 1937 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | аграном |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук |
Альма-матар |
Леанід Ісакавіч Шофман (нар. 5 ліпеня 1937, Гарадок) — беларускі вучоны ў галіне аграноміі, доктар сельскагаспадарчых навук (1996).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1961). Працаваў у Дубровенскім раёне, пасля заканчэння аспірантуры пры Казанскім ветэрынарным інстытуце старшы навуковы супрацоўнік Татарскай рэспубліканскай сельскагаспадарчай доследнай станцыі. 3 1969 г. на Мінскай абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі, з 1997 г. намеснік дырэктара. Аўтар больш як 150 навуковых публікацый па вытворчасці кармоў з пасеваў розных відаў, распрацоўцы якасных параметраў ацэнкі ўраджаю, стварэнні складаных аграфітацэнозаў адна- і шматгадовых кармавых культур.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8 (т. 17)
- Шофман Леанід Ісакавіч // Памяць : Гарадоцкі р-н : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С.І. Садоўская ; рэдкал. Н.А. Бурунова [і інш.]. – Мн., 2004. – С. 716–717.