Леанід Ісідоравіч Шакінка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Леанід Ісідоравіч Шакінка
Дата нараджэння 18 мая 1927(1927-05-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 верасня 1996(1996-09-15) (69 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці графік
Месца працы
Вучоба
Член у

Леанід Ісідоравіч Шакінка (нар. 18 мая 1927, в. Старыны, Лёзненскі раён — 15 верасня 1996) — беларускі графік. Член Саюза мастакоў і Саюза журналістаў СССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1962 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. У 1966—1987 гадах — мастацкі рэдактар часопіса «Нёман».

Л. І. Шакінка ўдзельнічаў у мастацкіх выстаўках з 1962 года. Працаваў у станковай і кніжнай графіцы, у тэхніках лінагравюры, афорта, літаграфіі, акварэлі. Творам мастака ўласціва вобразная завершанасць, якая дасягаецца строгасцю і прастатой графічнага вырашэння.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сярод работ вызначаюцца: «Кастрычнік» (1962), «Веласіпедысты» і «У нас у двары» (1963), «Маці. 1941 год» (1964), «Дарога на Мінскае мора» (1965), «Залатая восень» (1966), «Коміны Хатыні» (1967), «Школьніца» (1970), «Мікалай Капернік» і «Зімовыя карункі» (1973), «Зімовая казка» (1983), «Да Ільіча» (1984), серыі «Нашы маці» (1982) і «Вайна і людзі» (1984) і інш[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шакинко Леонид Исидорович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. — Кн. 2. — С. 597.
  • Шунейка, Е. Штрихи к недосказанному / Е. Шунейка // Неман. — 1997. — № 11. — С. 25.