Леанід Вікенцьевіч Валадзько

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Леанід Вікенцьевіч Валадзько
Дата нараджэння 2 студзеня 1928(1928-01-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 верасня 1978(1978-09-29) (50 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера Фізіка
Месца працы Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне акадэмік АН БССР, прафесар
Альма-матар
Навуковы кіраўнік А. Н. Сеўчанка
Партыя
Узнагароды і прэміі
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Дружбы народаў

Леанід Вікенцьевіч Валадзько (2 студзеня 1928, в. Баравое, Дзяржынскі раён — 29 верасня 1978) — беларускі фізік-эксперыментатар. Акадэмік Акадэміі навук БССР (1977; член-карэспандэнт з 1969), доктар фізіка-матэматычных навук (1966), прафесар (1967). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1971)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Валадзько нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1953 скончыў фізічны факультэт БДУ і паступіў у аспірантуру, па заканчэнні якой застаўся працаваць ва ўніверсітэце. У 1962-63 з’яўляўся дэканам факультэта, у 1963 узначаліў кафедру спектральнага аналізу, адначасова з 1966 быў прарэктарам БДУ па навуковай працы[1].

Валадзько з’яўляўся членам КПСС з 1959.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Работы па малекулярнай спектраскапіі і люмінесцэнцыі[1]. Даследаваў злучэнні шасцівалентнага ўрану. Вывучаў працэсы ўтварэння прасторавых структур і ўзнікнення электраправоднасці фенольных палімераў. Распрацаваў метад статыстычнай рэгістрацыі кінэтыкі люмінесцэнцыі. Даследаваў будову вадкіх крышталяў(руск.) бел. метадам інфрачырвонага дыхраізму(руск.) бел.[1][2].

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 120 навуковых прац, 14 вынаходніцтваў[2].

  • Л. В. Володько и др. Исследование деполяризации флуоресценции при затухании методом многоканального временного анализа. // Опт. и спектр. — 1974. — Т. 37. — № 4.
  • Л. В. Володько и др. Поляризованная люминесценция кристаллов ураниловых соединений при температуре жидкого гелия. // Изв. АН СССР. Серия физическая. — 1975. — Т. 39. — № 11.
  • Л. В. Володько, М. А. Ксенофонтов, И. Д. Феранчук. О взаимосвязи между электрическими и парамагнитными характеристиками полимеров с системой сопряжения. // Доклады АН БССР. — 1975. — Т. 19. — № 11.
  • Л. В. Володько, Е. Ф. Титков, А. П. Зажогин. К вопросу о природе флуоресцентного состояния в комплексных ураниловых соединениях. // Журн. прикл. спектр. — 1977. — Т. 27. — № 3.
  • Л. В. Володько, М. Р. Последович. Изучение ИК дихроизма колебательных полос жидких кристаллов в различных фазовых состояниях. // Журн. прикл. спектр. — 1977. — Т. 27. — № 4.
  • Л. В. Володько, А. И. Комяк, Д. С. Умрейко. Ураниловые соединения. — Минск: Изд-во БГУ, 1981.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Дзяржаўная прэмія БССР — 1974 за даследаванні будовы вадкіх крышталяў метадам інфрачырвонага дыхраізму
  • Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
  • Ордэн Дружбы народаў

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Володько Леонид Викентьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 122. — 737 с.
  2. 2,0 2,1 Акадэмік ВАЛАДЗЬКО Леанід Вікенцьевіч (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Храмов Ю. А. Физики: Биографический справочник. М.: Наука, 1983.
  • Журнал прикладной спектроскопии. 1977. Т.27. Вып.3.
  • Леонид Викентьевич Володько // Вестник БГУ. Сер. 1. 2008. № 1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]