Леанід Міхайлавіч Гайдукевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід Міхайлавіч Гайдукевіч
Дата нараджэння 14 кастрычніка 1956(1956-10-14) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці гісторык
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (1 чэрвеня 2010)
Альма-матар
Вядомы як турызмолаг
Узнагароды

Леанід Міхайлавіч Гайдукевіч (нар. 14 кастрычніка 1956, Зубелевічы, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць[1]) — беларускі вучоны-гісторык, педагог, доктар гістарычных навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 14 кастрычніка 1956 года ў вёсцы Зубелевічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1981 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Геаграфія»[2]. З 1988 года выкладае ў БДУ. У 1990 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыянасці 07.00.01. 1 чэрвеня 2010 года ў БДУ абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара гістарычных навук на тэму «Турызм у міжнародных адносінах краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (1989—2009 гг.)» па спецыяльнасці 07.00.15 (навуковы кансультант — А. В. Шарапа) (зацверджана ВАК 27 красавіка 2011 года). Стажыраваўся ва ўніверсітэтах Германіі і Славакіі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны праблемам турызмалогіі, гісторыі развіцця турызму ў краінах Еўропы, экалагічнага і культурнага турызму, рэгіянальнага планавання развіцця турызму. Удзельнічаў у падрыхтоўцы нацыянальных праграм развіцця турызму на 2001—2005 і 2005—2010 гады, Дзяржаўнай праграмы развіцця турызму на 2010—2015 гады. У якасці кіраўніка і эксперта з 2003 года ўдзельнічае ў рэалізацыі міжнародных праектаў у сферы турызму і ўстойлівага рэгіянальнага развіцця, у тым ліку ГЭФ/ПРААН, ПРААН/USAID, ТЕMPUS, праграм ЮНЭСКА і інш.[3] Сябар грамадска-кансультатыўнага савета па турызме пры Міністэрстве спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.[4]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Прэзідэнцкі стыпендыят у 2006 і 2011 гадах, мае ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2010 год), Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2011), Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (2013) і інш.

Асноўныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Международный туризм в системе взаимодействия стран Центральной и Восточной Европы в конце XX — начале XXI века / Л. М. Гайдукевич. — Минск: Четыре четверти, 2007. — 299 с.
  • Культурный туризм: теория и практика / Л. М. Гайдукевич. — Минск: Четыре четверти, 2013. — 190 с.
  • Региональное планирование развития туризма / Л. М. Гайдукевич, О. С. Мозговая, Я. Кучерова. — Минск: БГЭУ, 2011. — 227 с.
  • Сельский туризм Беларуси: современное состояние и перспективы развития / Л. М. Гайдукевич [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2011. — 217 с.
  • Стратегия устойчивого развития экологического туризма в Беларуси / Л. М. Гайдукевич [и др.]. — Минск: БГУ, 2008. — 350 с.

Зноскі