Перайсці да зместу

Леанід Пятровіч Івашкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід Пятровіч Івашкоў
Дата нараджэння 2 ліпеня 1939(1939-07-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 снежня 2012(2012-12-10) (73 гады)
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Узнагароды
Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

Леанід Пятровіч Івашкоў (2 ліпеня 1939, в. Шылавічы, Чачэрскі раён, Гомельская вобласць — 10 снежня 2012) — беларускі спявак (лірычны тэнар), музыказнавец. Кандыдат мастацтвазаўства (1989), прафесар (1992).

Скончыў Гомельскае музычнае вучылішча (спецыяльнасць «Харавое дырыжыраванне», 1960), Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (вакальнае аддзяленне, 1965), Дзяржаўны музычна-педагагічны інстытут імя Гнесіных (аспірантура).

Працаваў у Дзяржаўным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета БССР (1970—1985), Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (1970—2012, кафедра спеваў, загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: гісторыя музычнай культуры, вакальнага мастацтва Беларусі; вакальная педагогіка.

Памёр 10 снежня 2012 года, пахаваны на Паўночных могілках, г. Мінск.

Званне «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь» (1995).

  • Становление и развитие профессионального вокального искусства Белоруссии (дореволюционный и довоенный периоды) : диссертация … кандидата искусствоведения : 17.00.02 : защищена 20.04.1989 : утверждена 28.03.1990 / Ивашков Леонид Петрович. — Москва, 1988.

Зноскі

  • Івашкоў Леанід Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 7. — С. 158.
  • Ивашков Леонид Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 703.
  • Ивашков Леонид Петрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2012. — Т. 3 : Гомельская область : в 2 кн., кн. 1. — С. 289—290.
  • Наследие Леонида Петровича Ивашкова / Клиндухов В. И. // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. — 2015. ― № 26. ― С. 187―190.