Леанід Сямёнавіч Корнеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід Сямёнавіч Корнеў
руск.: Леонид Семёнович Корнев
Дата нараджэння 1915(1915)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 кастрычніка 1944(1944-10-20)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  Расійская імперыя,  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19421944
Званне гвардыі старшы лейтэнант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі

Леанід Сямёнавіч Корнеў (руск.: Леонид Семёнович Корнев, 1915 — 20 кастрычніка 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, гвардыі старшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (24.03.1945, пасмяротна).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Л. С. Корнеў нарадзіўся ў вёсцы Спас-Слабада Полацкага павета Віцебскай губерні (зараз у межах Полацка). Атрымаўшы няпоўную сярэднюю адукацыю, з 1932 года працаваў вагонным дэпо ў Полацку. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у эвакуацыі абсталявання ў тыл. Быў эвакуіраваны ў горад Сызрань Куйбышаўскай (зараз Самарскай) вобласці. У сакавіку 1942 г. прызваны ў Чырвоную Армію. У жніўні 1942 г. быў паранены і пасля лячэння накіраваны ў ваенна-пяхотнае вучылішча, якое скончыў у 1943 годзе. З лютага 1944 г. Л. С. Корнеў зноў у дзеючай арміі. Удзельнічаў у вызваленні Гомельскай вобласці Беларусі, Бабруйскай і Люблін-Брэсцкай аперацыях.

Намеснік камандзіра па палітычнай частцы 2-га стралковага батальёна[1] 130-га гвардзейскага стралковага Чырванасцяжнага палка (44-я гвардзейская стралковая Баранавіцкая Чырванасцяжная дывізія, 65-я армія, 1-ы Беларускі фронт) вызначыўся ў баях за вызваленне Польшчы у раёне населеных пунктаў Пул­туск и Се­роцк на рацэ Нараў. 5 верасня 1944 г. ударная група пад камандаваннем Л. Корнева фарсіравала раку Нараў і захапіла плацдарм, разведала брод, зрабіла праходы ў мінным полі і драцяных загародах. Пасля фарсіравання ракі Л. С. Корнеў удзельнічаў у адбіцці контратак праціўніка і расшырэнню Нараўскага плацдарма, у тым ліку, контрнаступлення мотапяхоты праціўніка пры падтрымцы больш за 400 танкаў[1].

20 кастрычніка 1944 г. Л. С. Корнеў быў цяжка паранены і памёр у дывізіённым медсанбаце № 157[2]. Пахаваны ў брацкай магіле на месцы баёў каля населенага пункта Ста­ві­но­га Пул­тускага павета (Мазавецкае ваяводства, Польшча)[1][2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 5. Биографический справочник / Ред. колл.: П. У. Бровка и др.. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — Т. 5. — 740 с. — 50 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]