Белы, жоўтая дзюба з чорным канцом. Малы лебедзь вельмі падобны да клікуна, але меншы ростам: даўжыня цела 115—127 см і 170—195 см размах крылаў. Важыць малы лебедзь каля 5—6 кг. Самка крыху меншая за самца.
Голас малога лебедзя таксама падобны да голаса клікуна, толькі цішэй і ніжэй. Акрамя гэтага ў малога лебедзя дзюба мае больш чорнага колеру, тады як у клікуна наадварот, чорны колер прысутнічае толькі на кончыку дзюбы.
Гняздо ладзіць на купіне або сухім грунце, у месцы з добрым аглядам. Яно ў выглядзе кола, галоўным чынам з моху; верхняя частка з сухіх водных раслін, у высцілцы, акрамя таго, пух або пер’е.
Яйкi (2—5) пераважна падоўжаныя або наблiжаныя да элiптычных, белаватыя (пад час наседжвання з’яўляюцца жоўта-карычневыя плямы).