Лепш тэлефануйце Солу
| Лепш тэлефануйце Солу | |
|---|---|
| англ.: Better Call Saul | |
| | |
| Жанр | legal drama[d], крымінальны тэлесерыял[d], драма[1][2][…] і трагедыя[1][2][…] |
| Стваральнік | Вінс Гіліган[d] і Peter Gould[d] |
| Заснавана на | На ўсе застаўкі |
| У ролях | |
| Кампазітар | |
| Краіна | |
| Мова | англійская[3] |
| Колькасць сезонаў | 6 |
| Колькасць серый | 63 (спіс эпізодаў[d]) |
| Вытворчасць | |
| Выканаўчы прадзюсар | Вінс Гіліган[d], Peter Gould[d], Thomas Schnauz[d] і Дженіфер Хатчысан[d] |
| Месца здымак | Нью-Мексіка і Альбукерке |
| Працягласць серыі | 50,5 ± 10 хв. |
| Студыя | Sony Pictures Television[d] |
| Трансляцыя | |
| Тэлеканал | AMC[d] |
| На экранах | 8 лютага 2015 — 15 жніўня 2022 |
| Фармат відэа | 16:9 |
| Спасылкі | |
| bettercallsaul.amc.com | |
| IMDb | ID 3032476 |
«Лепш тэлефануйце Солу» (англ.: Better Call Saul) — амерыканскі крымінальна-драматычны тэлесерыял, прэм’ера якога адбылася на канале AMC 8 лютага 2015 года[4]. Серыял, створаны Вінсам Гіліганам і Пітэрам Гулдам, з’яўляецца спін-офам і прыквелам іншага серыяла Вінса Гілігана — «На ўсе застаўкі».
«Лепш тэлефануйце Солу» атрымаў прызнанне крытыкаў, пахвалы за акцёрскую гульню, персанажаў, сцэнарый, рэжысуру і аператарскую працу. Многія рэцэнзенты лічылі яго годным пераемнікам «На ўсе застаўкі» — некаторыя лічылі яго лепшым за свайго папярэдніка — і адным з найвялікшых тэлесерыялаў усіх часоў[5][6][7]. Ён атрымаў мноства ўзнагарод і намінацый, уключаючы дзве прэміі Пібадзі, 53 прэміі «Эмі» і Creative Arts Emmy Awards, 19 прэмій Гільдыі сцэнарыстаў ЗША, 20 прэмій «Выбар тэлевізійных крытыкаў», дзевяць прэмій Гільдыі кінаакцёраў і 6 «Залатых глобусаў». На момант выхаду ў эфір прэм’ера серыяла ўтрымлівала рэкорд як самая рэйтынгавая прэм’ера серыяла у гісторыі кабельнага тэлебачання[8].
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Падзеі серыяла разгортваюцца ў 2002 годзе ў горадзе Альбукерке і сканцэнтраваны на жыцці адваката Джымі Мак-Гіла (Боб Одэнкёрк) за шэсць гадоў да яго з’яўлення ў серыяле «На ўсе застаўкі» і знаёмства з яго галоўнымі героямі, аднак некаторыя падзеі адбываюцца падчас і пасля арыгінальнага серыяла.
Серыял паказвае пераўвасабленне дробнага адваката з Альбукерке Джымі Мак-Гіла ў крымінальнага адваката пад працоўным псеўданімам Сол Гудман.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 https://web.archive.org/web/20150411040635/http://variety.com/2015/tv/reviews/tv-review-better-call-saul-1201409820/
- 1 2 https://web.archive.org/web/20180805112913/https://www.tvguide.com/news/better-call-saul-evolution-season-4-vince-gilligan-breaking-bad/
- 1 2 fernsehserien.de Праверана 16 чэрвеня 2020.
- ↑ Hooton, Christopher. Better Call Saul: First teaser trailer shows younger Saul, confirms release date (англ.). The Independent (11 жніўня 2014). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2017. Праверана 11 жніўня 2014.
- ↑ Heritage, Stuart. 'S'all good, man': How Better Call Saul became superior to Breaking Bad. The Guardian (11 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2018. Праверана 11 кастрычніка 2018.
- ↑ Kelly, Stephen. The perfect prequel: how Better Call Saul left Breaking Bad in its dust. The Guardian (20 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2018. Праверана 20 жніўня 2018.
- ↑ Turner, Julia. Better Call Saul Is Better Than Breaking Bad. Slate (18 красавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2018. Праверана 25 верасня 2018.
- ↑ Kondolojy, Amanda. 'The Walking Dead' Returns to 15.6 Million Viewers + 'Better Call Saul' is Biggest Series Premiere in Cable History(недаступная спасылка). TV by the Numbers (9 лютага 2015). Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2015. Праверана 9 лютага 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- bettercallsaul.amc.com — афіцыйны сайт
- Лепш тэлефануйце Солу на сайце «Internet Movie Database» (англ.)