Лесапарк
Jump to navigation
Jump to search
Лесапарк — лес у непасрэднай блізкасці ад горада добраўпарадкаваны для адпачынку на ўлонні прыроды; адзін з відаў загараднага парку. Бываюць агульнага тыпу (прагулачныя), шматпрофільныя (для спорту, адпачынку, забаў) і спецыялізаваныя (курортна-аздараўленчыя, спартыўныя, гісторыка-мемарыяльныя).
Каля буйных гарадоў лесапаркі звычайна займаюць 300—500 га. Адкрытыя прасторы, паляны, лугі і вадаёмы, у іх складаюць да 30 %. Абсталяванне найчасцей робяць з прыродных матэрыялаў — дрэва, каменю, чароту і інш. Загарадныя паркі, у якіх пераважаюць лугі, паляны і вадаёмы называюцца лугапаркамі і гідрапаркамі.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- А. В. Сычова. Лесапарк // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лесапарк