Леў Паўлавіч Мятліцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Леў Паўлавіч Мятліцкі
Сцяг Першы сакратар Мінскага гарадскога камітэта КП Беларусі
студзень 1963 — 10 снежня 1964
Папярэднік Антон Насілоўскі
Пераемнік Васіль Шарапаў
Сцяг Першы сакратар Баранавіцкага прамысловага абласнога камітэта КП Беларусі
студзень 1963 — 12 снежня 1964
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік пасада скасаваная

Нараджэнне 18 красавіка 1930(1930-04-18) (91 год)
Партыя КПСС (з 1953)
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Леў Па́ўлавіч Мятлі́цкі (нар. 18 красавіка 1930, Мінск) — беларускі савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Кандыдат эканамічных навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскі палітэхнікум (1950), Ленінградскі электратэхнічны інстытут ім. У. І. Ульянава (Леніна) (ЛЭТІ) (1955) і Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі ім. В. У. Куйбышава (1972). Член КПСС з 1953 года.

У 19501953 — радыетэхнік, электрасветлатэхнік, інжынер сувязі Мінскага аэрапорта.

У 1956—1957 — выкладчык, старэйшы майстар вытворчага навучання, намеснік дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце тэхнічнага вучылішча № 6, г. Баранавічы Брэсцкай вобласці.

У 1957 — інжынер-канструктар Мінскага станкабудаўнічага завода ім. Варашылава.

У 1957—1962 — інструктар, намеснік загадчыка Прамыслова-транспартнага аддзела ЦК КП Беларусі.

У 1962—1963 — 1-ы сакратар Баранавіцкага гарадскога камітэта КП(б) Беларусі (Брэсцкая вобласць).

У 1963—1964 — 1-ы сакратар Брэсцкага прамысловага абласнога камітэта КП Беларусі.

У 1965—1967 — 1-ы сакратар Мінскага гарадскога камітэта КП Беларусі.

У 1967—1972 — намеснік дырэктара Навукова-даследчага інстытута эканомікі і эканоміка-матэматычных метадаў планавання пры Дзяржаўным планавым камітэце Савета Міністраў Беларускай ССР.

У 1972—1977 — намеснік старшыні Дзяржаўнага планавага камітэта СМ Беларускай ССР — начальнік упраўлення Дзяржплана БССР па планаванні навукова-даследчых работ і ўкаранення дасягненняў навукі і тэхнікі ў вытворчасць.

У 1977—1980 — кіраўнік групы савецкіх кансультантаў пры Цэнтральным савеце па планаванні на Кубе.

У 1980—1985 — намеснік старшыні Дзяржаўнага планавага камітэта Беларускай ССР.

У 1985—1990 — саветнік па пытаннях планавання Пасольства СССР, прадстаўнік Дзяржплана СССР у Рэспубліцы Куба; саветнік-пасланнік Пасольства СССР у Рэспубліцы Куба па эканамічных пытаннях.

У 1995—2005 — кіраўнік Цэнтра даследаванняў сусветнай эканомікі НДЭІ Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання (1963—1967) і Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання (1966—1970).

Жыве ў Мінску.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш як 75 навуковых прац. Асноўнымі напрамкамі навуковых даследаванняў былі пытанні распрацоўкі аўтаматызаванай сістэмы планавых разлікаў (АСПР), развіцця сферы паслуг і іх уліку ў валавым ўнутраным прадукце, даследаванні праблем сусветнай эканомікі, развіцця знешнеэканамічных адносін і інш. Неаднаразова прызначаўся прадстаўніком і кіраўніком рабочай групы ад БССР у ААН (Швейцарыя) па пытаннях знешнеэканамічнага супрацоўніцтва.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966) і 6-ю медалямі, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР і Вярхоўнага Савета СССР. Узнагароджваўся Ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі

  1. "Кто есть кто в Республике Беларусь. Люди дела" / Под ред. И.В.Чекалова. Минск: Энциклопедикс, 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]