Сяргей Іванавіч Сікорскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сяргей Іванавіч Сікорскі
Сяргей Іванавіч Сікорскі.gif
сцяг
Міністр унутраных спраў БССР
24 лютага 1958 — 28 красавіка 1960
Папярэднік: Міхаіл Іванавіч Баскакаў
Пераемнік: Аляксандр Нічыпаравіч Аксёнаў
сцяг
Першы сакратар Магілёўскага абкама КП Беларусі
19 ліпеня 1950 — 6 лютага 1958
Папярэднік: Іван Карасёў
Пераемнік: Канстанцін Мацюшэўскі
сцяг
Старшыня Брэсцкага аблвыканкама
сцяг
20 ліпеня 1944 — 1946
Папярэднік: Канстанцін Длугашэўскі
Пераемнік: Фёдар Сіляеў
сцяг
Першы сакратар падпольнага Брэсцкага абкама КПСС
(красавік 1943 — ліпень 1944
Папярэднік: Міхаіл Тупіцын
Пераемнік: Міхаіл Тупіцын
 
Партыя:
Дзейнасць: ваенны, палітык
Нараджэнне: 29 жніўня (11 верасня) 1907(1907-09-11)
Смерць: 28 красавіка 1960(1960-04-28) (52 гады)
Пахаванне:
 
Ваенная служба
Гады службы: 19291930, 19411944
Прыналежнасць: Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў: партызаны
Званне:
Палкоўнік
Бітвы: Вялікая Айчынная вайна
 
Узнагароды:
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава II ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Медаль «За абарону Масквы»

Сярге́й Іва́навіч Сіко́рскі (11 верасня 1907, Бабруйск — 28 красавіка 1960, Мінск) — савецкі партыйны і ваенны дзеяч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

С. І. Сікорскі нарадзіўся ў Бабруйску. Працаваў рабочым, старшынёй калгаса, дырэктарам МТС. У 1929—1930 гг. праходзіў службу ў Чырвонай Арміі. У 1937 годзе скончыў Вышэйшую камуністычную сельскагаспадарчую школу Беларусі. Працаваў інструктарам ЦК КП(б)Б, з 1939 года — сакратаром па кадрам Брэсцкага абкама КП(б)Б.
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны С. І. Сікорскі па заданню ЦК КП(б)Б займаўся арганізацыяй падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласці, а з лістапада 1942 г. прызначаны ўпаўнаважаным ЦК КП(б)Б па Брэсцкай вобласці. З красавіка 1943 г. — адначасова сакратар Брэсцкага падпольнага абкама партыі і камандзір Брэсцкага партызанскага злучэння.

Пасля вайны С. І. Сікорскі на адміністрацыйных і гаспадарчых пасадах — сакратар Баранавіцкага абкама ЦК КП(б)Б, намеснік міністра сельскай гаспадаркі БССР, 1-ы сакратар Магілёўскага абкама КПБ, міністр унутраных спраў БССР у 1958—1960 гг. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1951—1954 гг, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1954 года. Выбіраўся членам ЦК КПБ з 1952 г.

Магіла Сяргея Сікорскага

Памёр С. І. Сікорскі ў Мінску і пахаваны на Вайсковых могілках.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 374. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
  • Высшее партизанское командование Белоруссии. 1941—1944: справочник / Э. Г. Иоффе [и др.]; под общ. ред. д-ра ист. наук проф. Э. Г. Иоффе. — Мн.: Беларусь, 2009. — С. 14, 33, 34, 99, 102—104. — 271 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-01-0836-4.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сяргей Іванавіч Сікорскі на сайце «Героі краіны»