Лука Пачолі
Лука Пачолі | |
Fra Luca Bartolomeo de Pacioli | |
![]() Пачолі (у цэнтры) дэманструе тэарэму Еўкліда, карціна "Ritratto di Fra Luca Pacioli" (1495) невядомага мастака (магчыма, Якопа дэ Барбары) | |
Дата нараджэння | каля 1445[1][2][3] |
---|---|
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за красавік 1517 і не пазней за кастрычнік 1517 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, эканаміст, манах, Бухгалтар, выкладчык універсітэта, вынаходнік |
Навуковая сфера | матэматыка, тэалогія |
Месца працы |
Універсітэт Перуджы (14 кастрычніка 1477 — 11 снежня 1480) Універсітэт Перуджы (з 1487) Міланскі ўніверсітэт: кафедра матэматыкі (1496 — 1499) |
Вядомы як | адзін з заснавальнікаў сучасных прынцыпаў бухгалтэрыі |
![]() |
Лука Пачолі, Фра Лука Барталамеа дэ Пачолі (італ.: Fra Luca Bartolomeo de Pacioli; каля 1445 — 1517) — італьянскі манах, матэматык, заснавальнік прынцыпаў сучаснага бухгалтэрскага ўліку.
Пачолі нарадзіўся каля 1445 у італьянскім мястэчку Сан-Сеполькра ў правінцыі Арэца. У дзяцінстве ён дапамагаў у справаводстве купцу Фолька дэ Бельфольчы, вучыўся ў майстэрні П'еро дэла Франчэска. У 1470 уступіў у брацтва манахаў-францысканцаў.
У 1494 публікуе сваю працу па матэматыцы пад назвай «Сума арыфметыкі, геаметрыі, дробаў, прапорцый і прапарцыйнасці» (Summa di arithmetica, geometrica, proportione et proportionalita). Адзін з раздзелаў, які завецца «Трактат аб вылічэннях і запісах» (Tractatus de computis et scripturis), утрымлівае фармулёўкі асноўных прынцыпаў сучаснага бухгалтэрскага ўліку (падвойны запіс, дэбет, крэдыт, баланс і т.п.).
У 1497 па запрашэнні Ладавіка Сфорца прыязджае ў Мілан, дзе знаёміцца з Леанарда да Вінчы.
У 1509 выпускае трактат «Аб боскай прапорцыі», у якім, м.інш., развіў тэорыю да Вінчы аб пабудове гарманічнага шрыфту. Літары Пачыолі будаваліся ў квадраце з праведзенымі дыяганалямі і з упісанай акружынай; таўшчыня асноўнага штрыха кожнай літары была роўнай 1/10 вышыні квадрата, а злучальны штрых быў у два разы танчэйшы за асноўны. Абавязковай умовай выканання шрыфту была дакладнасць будовы і руплівасць вырысоўвання кожнага элементу літары (так, усе акруглыя элементы — абавязкова цыркульныя). Шрыфт Пачыолі строга тэхнічны і прыгожы, але да пэўнай ступені аднастайны і манатонны[7].
Зноскі
- ↑ data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive Праверана 17 кастрычніка 2017.
- ↑ Luca Pacioli // National Library Service of Italy — 1985. Праверана 17 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www-history.mcs.st-and.ac.uk/Biographies/Pacioli.html
- ↑ http://www.uam.es/personal_pdi/ciencias/barcelo/pacioli/paciolicurso.pdf
- ↑ AA.VV. Dizionario Biografico degli Italiani — 1960. Праверана 25 красавіка 2017.
- ↑ Шрифты: Для художников-оформителей / [Сост. Г. Ф. Кликушин]. — Мн.: Полымя, 1980. — 320 с., ил..
|