Федэрыка Гарсія-Лорка
Федэрыка Гарсіа Лорка | |
---|---|
Federico García Lorca | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | ісп.: Federico del Sagrado Corazón de Jesús García Lorca |
Дата нараджэння | 5 чэрвеня 1898[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 жніўня 1936[2][4][…] (38 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне |
|
Грамадзянства | |
Бацька | Federico García Rodríguez[d] |
Маці | Vicenta Lorca Romero[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, драматург, музыкант, мастак-графік |
Кірунак | Пакаленне 27 года[d] |
Жанр | тэатр, паэзія і мастацтва |
Мова твораў | іспанская |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Федеры́ка Гарсі́я-Ло́рка (ісп.: Federico García Lorca, 1898—1936) — іспанскі паэт і драматург, вядомы таксама як музыкант і мастак-графік. Цэнтральная фігура «пакаленне 27 года», адзін з самых яскравых і значных дзеячаў іспанскай культуры XX стагоддзя. Забіты ў пачатку Грамадзянскай вайны ў Іспаніі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Лорка нарадзіўся 5 чэрвеня 1898 у гарадку Фуэнтэ-Вакерас у іспанскай правінцыі Гранада. У школе ўражлівы хлопчык не вельмі паспяхова вучыўся. У 1909 сям'я пераехала ў Гранаду. У 1910-я Федэрыка актыўна ўдзельнічаў у жыцці мясцовага мастацкага таварыства. У 1914 годзе Лорка пачаў вывучаць права, філасофію і літаратуру ва ўніверсітэце Гранады. Гарсія Лорка шмат падарожнічае па краіне. У 1918 у Лоркі выходзіць першы паэтычны зборнік Impresiones y paisajes («Уражанні і краявіды»), які прынёс яму калі не камерцыйны поспех, дык хаця б вядомасць.
У 1919 Гарсія Лорка прыязжае ў Мадрыд. У сталічным універсітэце ён знаёміцца з Сальвадорам Далі і Луісам Буньюэлем, а таксама з Грыгорыа Марцінесам Сьерай, дырэктарам тэатра «Эслава». Па просьбе Сьеры Лорка піша сваю першую пьесу El maleficio de la mariposa («Чараванне матылька») і здзяйсняе яе пастаноўку (1919-1920). Да 1928 ён вучыцца ў Мадрыдскім універсітэце.
У наступныя гады Гарсія Лорка робіцца заўважнай фігурай сярод мастакоў-авангардыстаў. У яго выходзяць новыя паэтычныя зборнікі Romancero gitano («Цыганскі рамансера», 1928). У гэтых вершах паэт, па яго ўласных словах, «хацеў злучыць цыганскую міфалогію з усёй сённяшняй будзённасцю».
Праз год Гарсія Лорка з'язджае ў Нью-Ёрк, у выніку чаго ў хуткім часе з'явяцца кніга вершаў Poeta en Nueva York («Паэт у Нью-Ёрку», 1931), п'есы El público «Публіка» і «Калі пройдзе пяць год» (1931).
Перад пачаткам грамадзянскай вайны Гарсія Лорка з'язджае з Мадрыда ў Гранаду, хаця было відавочна, што там яго чакае сур'ёзная небяспека: на поўдні Іспаніі былі асабліва моцнымі пазіцыі правых. 18 жніўня 1936 нацыяналісты арыштоўваюць Гарсія Лорку, і на наступны дзень паэта забіваюць як рэспубліканца і камуніста (шматлікія сучасныя даследванні абвяргаюць гэтае меркаванне, лічаць, што прычынай расстрэлу Лоркі - варожасць паміж яго сям'ёй і іншымі ўплывовымі сем'ямі рэгыёна. Лорка не рабіў заяваў на карысць бакоў канфлікту і быў асабістым сябрам Хасэ Антоніа Прыма дэ Рыверы). Пасля гэтага да смерці генерала Франка кнігі Гарсія Лоркі былі забароненыя ў Іспаніі.
Проза
[правіць | правіць зыходнік]- Impresiones y paisajes (Уражанні і краявіды, 1918)
Зборнікі вершаў
[правіць | правіць зыходнік]- Libro de poemas (Кніга вершаў, 1921)
- Poema del cante jondo (Паэма аб канцы хонда, 1921, выд. 1931)
- Primeras canciones (Першыя песні, 1921—1922, выд. 1936)
- Canciones (Песні, 1921—1924, выд. 1927)
- Oda a Salvador Dalí (Ода Сальвадору Далі, 1926)
- Romancero gitano (Цыганскі рамансера, выд. 1928)
- Poeta en Nueva York (Паэт у Нью-Ёрку, 1929—1930, выд. 1940)
- Llanto por Ignacio Sánchez Mejías (Плач аб Ігнасіо Санчэсу Мехіясу, 1935)
- Seis poemas gallegos (Шэсць вершаў па-галісійску, выд. 1935)
- Diván del Tamarit (Дыван Тамарыт, 1936, выд. 1938)
- Sonetos del amor oscuro (Санеты аб смутным каханні, 1936, выд. 1984)
П'есы
[правіць | правіць зыходнік]- Mariana Pineda (Марыяна Пінеда, 1927)
- La zapatera prodigiosa (Цудоўная чаравічніца, 1930)
- Retablillo de Don Cristóbal (Балаган дона Крыстобаля)
- El público (Публіка, 1930)
- Así que pasen cinco años (Пяць год пасля, 1930)
- Amor de don Perlimplín con Belisa en su jardín (Каханне дона Перлімпліна, 1933)
- Bodas de sangre (Крывавае вяселле, 1933)
- Yerma (Ерма, 1934)
- Doña Rosita la soltera o el lenguaje de las flores (Донна Расіта, дзяўчына, альбо Мова кветак)
- La casa de Bernarda Alba (Дом Бернарды Альбы, 1936)
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]На беларускую мову творы Лоркі перакладалі Рыгор Барадулін, Макс Шчур, Галіна Дубянецкая[8], Карлас Шэрман.
- Блакітны звон Гранады : Выбр. лірыка / З ісп. пер. Р.Барадулін; [Укладанне і рэд. пер. К.Шэрмана]. Мінск : Маст.літ., 1975.
- Выбранае : [вершы] / Федэрыка Гарсія Лорка; пераклад з іспанскай Рыгора Барадуліна. Мінск : Зміцер Колас, 2017.
Зноскі
- ↑ а б Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 2.
- ↑ а б Frederico Garcia Lorca // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Federico García Lorca // Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Itaú Cultural Federico García Lorca // Enciclopédia Itaú Cultural — São Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ https://equltura.com/personajes/federico-garcia-lorca-la-eterna-busqueda-de-los-restos-del-poeta/
- ↑ https://datos.gob.es/es/catalogo/e00123904-autores-espanoles-en-dominio-publico-fallecidos-desde-1900
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Федэрыка Гарсія-Лорка
- Поўны збор сачыненняў Федэрыка Гарсіа Лоркі Архівавана 24 сакавіка 2010. (ісп.)
- Нарадзіліся 5 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1898 годзе
- Нарадзіліся ў правінцыі Гранада
- Памерлі 19 жніўня
- Памерлі ў 1936 годзе
- Памерлі ў Андалусіі
- Выпускнікі Гранадскага ўніверсітэта
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты Іспаніі
- Паэты Андалусіі
- Драматургі Іспаніі
- Іспанамоўныя паэты
- Выпускнікі Камплутэнсэ
- Аўтары літаратуры ЛГБТ
- Пакараныя смерцю пісьменнікі
- Расстраляныя ў Іспаніі
- Нераскрытыя забойствы