Луі Брайль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Луі Брайль
Louis Braille
Партрэт
Род дзейнасці:

Тыфлапедагог

Дата нараджэння:

4 студзеня 1809(1809-01-04)

Месца нараджэння:

Куўрэ (Францыя)

Грамадзянства:

Сцяг Францыі Францыя

Дата смерці:

6 студзеня 1852(1852-01-06) (43 гады)

Месца смерці:

Парыж (Францыя)

Месца пахавання:

Пантэон
Coupvray[d]

Луі Брайль на Вікісховішчы

Луі Брайль (фр.: Louis Braille; 4 студзеня 1809 года, Куўрэ(фр.) бел. (фр. Coupvray, прадмесце Парыжа) — 6 студзеня 1852 года, Парыж) — французскі слепавучыцель, стваральнік сістэмы пісьма і чытання для сляпых — Брайлевай азбукі.

Жыццяпіс[правіць | правіць зыходнік]

Луі Брайль нарадзіўся 4 студзеня 1809 года ў сям'і шаўца (або рымара) Сімане-Рэне (Simon-René) Брайля ў французскім мястэчку Куўрэ.

Месца нараджэння Луі Брайля

Трохгадовы Брайль пачаў слепнуць у выніку запалення вачэй пасля таго, як параніўся рымарскім нажом (падобным на шыла) у бацькавай майстэрні, канчаткова ён аслеп у 5 гадоў.

Бацькі навучылі Луі плесці ўбранне для конскай збруі, шыць хатнія туфлі, запрасілі настаўніка ігры на скрыпцы. Алфавіт ён вывучаў у мясцовай школе з дапамогай палачак.

У 10 гадоў (у 1819 годзе) Луі аддалі ў Парыжскі дзяржаўны інстытут для сляпых дзяцей(фр.) бел., дзе ён вучыўся алфавітызму, музыцы, вязанню і ткацтву. Кнігі, выданыя рэльефна-лінейным шрыфтом, былі неабходным атрыбутам заняткаў, але такіх кніг было мала, многіх падручнікаў бракавала. Методыка навучання была заснавана на ўспрыманні звестак на слых. Луі быў адным з найбольш здольных вучняў, навучыўся граць на піяніна і аргане. У 1828 годзе Луі скончыў вучэнне і быў запрошаны на працу як малодшы настаўнік-рэпетытар.

У час вучэння Луі пазнаёміўся з «начной азбукай» Шарля Барб'е(руск.) бел.. Барб'е быў артылерыйскім афіцэрам і распрацаваў азбуку для ваенных мэт — для перадычы інфармацыі ў начны час. Звесткі запісваліся шляхам пракалвання адтулін у кардоне, чыталіся дотыкамі (асязаннем).

У 1824 годзе (у 15 гадоў) Брайль распрацаваў рэльефна-пунктавы шрыфт для невідушчых і слабавідушчых людзей, названы ягоным імем (шрыфт Брайля) і ўжываны дагэтуль ва ўсім свеце. Брайль працаваў над шрыфтом шмат гадоў і ў 1829 годзе апублікаваў пачатковы варыянт шрыфта(англ.) бел., адхілены радай інстытута. Некаторыя нязручнасці — працяжнікі — былі выпраўлены ў версіі 1837 (сучасны французскі варыянт).

Першай кнігай, надрукаванай паводле Брайля, была «Гісторыя Францыі» (1837). Дырэктар Інстытута (фр.: Alexandre François-René Pignier) быў зняты з пасады пасля гэтага ўчынку[1].

Французскае імя «Луі Брайль», запісанае шрыфтом Брайля

Брайль працаваў настаўнікам музыкі ў Парыжскім інстытуце для сляпых, стварыўшы(англ.) бел. ў сваёй сістэме асобны шрыфт для запісу нот.

Брайль памёр ад сухотаў 6 студзеня 1852 года ў Парыжы і быў пахаваны ў родным мястэчку Куўрэ. Толькі па смерці створцы ягоная сістэма пачала шырока ўжывацца.

У Расіі кнігадрукаванне шрыфтом Брайля пачалося з выдання ў 1885 годзе кнігі «Сборник статей для детского чтения, посвященный слепым детям» праз Анну Аляксандраўну Адлер у колькасці 100 асобнікаў. Польскі шрыфт Брайля быў афіцыйна прыняты ў 1934 годзе.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • У дом, дзе Брайль правёў дзяцінства, размяшчаецца музей. Вуліца, што ідзе да дома-музея, названа ягоным іменем.
  • Да 100-годдзя смерці, у 1952 годзе астанкі Брайля былі ўрачыста перанесены ў парыжскі Пантэон.
  • У 2009 годзе, да 200-годдзя дня нараджэння, манеты з выявай Брайля адціснулі Індыя, ЗША, Бельгія, Італія.
Nuvola apps kview.svg Вонкавыя выявы
Манеты розных краін з выявай Брайля
Searchtool.svg Бельгія
Searchtool.svg Італія
Searchtool.svg ЗША

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Wace, Barbara; John Peaty. Louis Braille. p. 128.  in Clifford Makins, ed (1961). Girl Annual No. 9. Longacre Press. 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]