Луі Люм’ер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Луі Люм’ер
фр.: Louis Lumière
Louis Lumiere with microscope and test tubes.jpg
Род дзейнасці вынаходнік, інжынер, кінарэжысёр, фатограф, прадпрымальнік, хімік
Дата нараджэння 5 кастрычніка 1864(1864-10-05)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 чэрвеня 1948(1948-06-06)[5][2][…] (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Antoine Lumière[d]
Дзеці Suzanne Lumière[d]
Месца працы
Член у
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Signature de Louis Lumière.png
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Луі Жан Люм’ер (фр.: Louis Jean Lumière; 5 кастрычніка 1864, г. Безансон, Францыя — 6 чэрвеня 1948) — вынаходнік кінематографа; пачынальнік французскай кінавытворчасці і кінарэжысуры. Член Парыжскай АН (1919). Малодшы з братоў Люм’ер.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў прамысловую школу. Быў фатографам. У 1895 пры ўдзеле брата Агюста стварыў кінаапарат для здымання і праекцый «фатаграфій, якія рухаюцца». Запатэнтаваны апарат атрымаў назву «кінематограф». Першы публічны сеанс адбыўся 25 снежня 1895 года ў Парыжы. Першыя кінапраграмы браты Люм’ер дэманстравалі сцэнкі, знятыя з натуры: «Выхад рабочых з завода Люм’ер», «Снеданне дзіцяці» і інш. Фірма Люм’ер выпусціла 1,5 тыс. фільмаў, час праекцыі якіх — 1—2 хвіліны (простыя рэпартажы, відавыя і ігравыя сцэнкі з простым дзеяннем на літаратурныя і гістарычныя сюжэты). З 1898 года Луі Люм’ер займаўся толькі вытворчасцю кінаапаратуры. Пазней працягваў доследы ў галіне аб’ёмнага і каляровага кіно.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #119300753 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  2. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Louis Jean Lumiere // Léonore databaseministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б Artists + Artworks Праверана 27 ліпеня 2021.
  5. Люмьер Луи Жан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  6. Louis Lumière // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. Люмьер Луи Жан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  8. RKDartists Праверана 2 чэрвеня 2020.
  9. NNDB — 2002.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]