Луі дэ Фюнэс

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Луі дэ Фюнес)
Перайсці да: рух, знайсці
Луі дэ Фюнэс
фр.: Louis de Funès
Louis de funes 1978 ws 1-zoom-frameless.png
Дата нараджэння:

31 ліпеня 1914(1914-07-31)[1][2]

Месца нараджэння:

Курбевуа[d][2]

Дата смерці:

27 студзеня 1983(1983-01-27)[1][2] (68 гадоў)

Месца смерці:

Нант, Францыя[2]

Грамадзянства:

Flag of France.svg Францыя

Дзеці:

Olivier de Funès[d]

Адукацыя:

Ліцэй Кандарсэ[d]
Cours Simon[d]

Прафесія:

акцёр, акцёр кіно, кінарэжысёр, кінапрадзюсар, акцёр дубляжа, сцэнарыст

Узнагароды:
кавалер Ордэна Ганаровага Легіёна
IMDb:

ID 0000086

louisdefunes.com
Commons-logo.svg Луі дэ Фюнэс на ВікіСховішчы

Луі дэ Фюнэс (фр.: Louis de Funès, поўнае імя Луі́ Жэрмэ́н Даві́д дэ Фюнэс дэ Галарса, фр.: Louis Germain David de Funès de Galarza; 31 ліпеня 1914, Курбевуа — 27 студзеня 1983, Нант) — французскі кінаакцёр, комік, рэжысёр, сцэнарыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 31 ліпеня 1914 г. у сям'і юрыста, іспанца па паходжанню. Пасля вайны ўпершыню спрабуе сябе ў кінематографе. Яшчэ раней вучыцца на драматычных курсах Мішэля Сімона. У 1945 г. знімаецца ў сваім першым фільме «Барбізонская спакуса» рэжысёра Жана Стэлі. Першую галоўную ролю (браканьер Бляро) атрымлівае ў фільме «Не злоўлены — не злодзей» (1958). Гэтая стужка робіць яго знакамітым.

Вяршыня папулярнасці прыходзіцца на 1960-я гг., калі Луі дэ Фюнэс прымае ўдзел у трох-чатырох фільмах кожны год. Іграе камічнага камісара Жува ў трылогіі аб Фантамасе рэжысёра Андрэ Юнэбеля. Юнэбель спачатку плануе зняць 10 фільмаў гэтай серыі, але з-за не вельмі вялікай папулярнасці трэцяга («Фантамас супраць Скотланд-Ярда») праект быў закрыты.

Больш за 2 мільёны гледачоў з усяго свету прагледзелі фільмы «Вялікая прагулка» і «Разява», дзе Луі дэ Фюнэс іграў найбольш бачныя і яскравыя ролі. Аналагічны поспех чакаў і серыю фільмаў пра прыгоды жандараў з Сен-Трапэ (1960-70-у гг.) з Фюнэсам у ролі смешнага, але мужнага і знаходлівага паліцэйскага Людавіка Крушо.

15 сакавіка 1973 г. атрымлівае званне «Кавалер ордэна Ганаровага легіёна». З сярэдзіны 1970-х яго здароўе пагаршаецца. У 1975 г. перажывае адразу 2 інфаркты. Акцёр кідае кіно і пачынае займацца гадаваннем коз і вырошчваннем кветак. Але, атрымаўшы званок ад Клода Зідзі з прапановаю зняцца ў фільме «Крыльца ці ножка» (1976), ён не змог адмовіцца. Роля рэстараннага крытыка месье Дзюшмэна была выканана бліскуча. Роля ў фільме «Жандар і жандарэткі» (1982) была апошняй. Акцёр памёр 27 студзеня 1983 г. ад сардэчнага прыступу.

Рысы характару[правіць | правіць зыходнік]

Сам Луі дэ Фюнэс казаў: «Я не шкадую аб марудным развіцці маёй кар'еры. Гэтая маруднасць дапамагла мне грунтоўна зразумець маю прафесію. Калі я быў невядомым, я стараўся афарбаваць дэталямі, мімікай, жэстамі маленькія ролі, якія мне даручалі. Там, калі пачаць нанова, то я б не адмовіўся ад гэтага шляху».

Аліўе, сын акцёра, сцвярджаў, што яго бацька быў вельмі скупы: «Бацька пастаянна насіў на паясным рамяні агромністую звязку ключоў ад усіх шафаў, дзвярэй і скрынь, на якіх, дзе толькі магчыма, былі замкі. Ён скрупулёзна правяраў кожны рахунак. Шэсць разоў ён прымушаў мяне спрабавацца ў кіно, а калі я заявіў, што хачу быць пілотам, пачаў устройваць страшэнныя скандалы. Словам, у сям'і ён быў тыранам»[1]. «Ён быў чыстым арыстакратам, які любіў уласную і адзіную жонку, вудзіў рыбу і вырошчваў ружы. Ён не любіў шумнага, штодзённага жыцця. Ён жыў ва ўласным свеце, які стараўся, каб ніхто не кранаў».

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Першая жонка — Джэрмэйн Луіз Элодзі Кэрройер. Знаходзіліся ў шлюбе з 27 красавіка 1936 г. па 13 лістапада 1942 г. Маці сына дэ Фюнэса.

Другая жонка — Жанна дэ Фюнэс. Знаходзіліся ў шлюбе з 20 красавіка 1943 г. па 27 студзеня 1983 — да самой смерці акцёра. Маці двух дзяцей дэ Фюнэса.

Сыны:

  • Дэніэл Чарльз Луі дэ Фюнэс дэ Галарса (нар. 12 ліпеня 1937 г.)
  • Патрык Чарльз дэ Фюнэс дэ Галарса (нар. 27 студзеня 1944 г.)
  • Аліўе дэ Фюнэс (нар. 11 жніўня 1949 г.). Акцёр.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 1973: Кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
  • 1980: Прэмія «Сезар» (фільм L'avare)

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рэжысёрскія працы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1979 — L'avare

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: open data platform, платформа відкритих даних, платформа открытых данных, plateforme de données ouvertes, piattaforma di dati aperti, Opendata-Plattform, otevřená data platforma, åben-data-platform, տվյալների բաց շտեմարան, platforma za odprte podatke, plataforma de datos abierta, plataforma de dados aberta, платформа адкрытых дадзеных, платформа на отворените данни, platforma otwartych danych, ашық деректер платформасы, ачык маалыматтарды платформа, açıq data platforma, ochiq ma'lumotlar platforma, açık verilerin platformu, платформа отвореног података, platforma otvorenih podataka, platforma otvorenog podataka, platforma otvorených údajov, πλατφόρμα ανοικτών δεδομένων, platformu atklātā datu, platforma atvira duomenų, platvormi avatud andmete, avoimen datan foorumi, nyílt adatok platformja, პლატფორმა ღია მონაცემები, платформа за отворени податоци, нээлттэй мэдээллийн тавцан, platformă de date deschise, platformo de malferma datumoj — 2011.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118536877 // Общий нормативный контроль — 2012—2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]