Львоўскае дзяржаўнае вучылішча фізічнай культуры
Львоўскае дзяржаўнае вучылішча фізічнай культуры (ЛДВФК) | |
---|---|
Львівське державне училище фізичної культури | |
Арыгінальная назва | Львівське державне училище фізичної культури |
Міжнародная назва | Lviv State School of Physical Culture |
Заснаваны | 1971 |
Дырэктар | Родак Сцяпан Міхайлавіч |
Краіна | |
Юрыдычны адрас | вул. Княгіні Вольгі 1, Львоў, 79044, Украіна |
Сайт | ufk.lviv.ua |
Львоўскае дзяржаўнае вучылішча фізічнай культуры (укр.: Львівське державне училище фізичної культури) — украінская спецыялізаваная навучальная ўстанова спартыўнага профілю ў Львове, падпарадкаваная Міністэрству адукацыі і навукі Украіны.
Складаецца з агульнаадукацыйнай школы-інтэрната спартыўнага профілю II—III ступеняў і вышэйшай навучальнай установы І ўзроўню акрэдытацыі, якая ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па спецыяльнасці «Фізічнае выхаванне».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вучылішча ўтворана на падставе рашэння выканкама Львоўскага абласнога cавета дэпутатаў ад 5 лютага 1971 г. і адпаведна загаду Львоўскага абласнога аддзела народнай адукацыі ад 9 сакавіка 1971 г. № 51-а «Аб адкрыцці ў г. Львове агульнаадукацыйнай школы-інтэрната спартыўнага профілю».
У 1974 г. вучылішча правяло першы свой выпуск. Таго ж года яго футбольная каманда стала сярэбраным прызёрам чэмпіянату СССР сярод юнакоў. Больш пашанцавала выпускнікам 1976 г.: Андрэй Баль стаў у 1977 г. чэмпіёнам свету па футболе, а Аляксандр Лысенка — чэмпіёнам і рэкардсменам Еўропы ў кулявой стральбе. Гімнаст Багдан Макуц стаў чэмпіёнам ХХІІ Алімпійскіх гульняў 1980 г. у Маскве. Праз 8 гадоў у 1988 г. у Сеуле алімпійскімі чэмпіёнамі сталі выхаванцы вучылішча, футбалісты Вадзім Цішчанка і Уладзімір Татарчук. Славу вучылішча прымнажалі барцы Сяргей Губрынюк, Ігар Першачук, ватэрпалісты львоўскага «Дынама» Юрый Сідаровіч, удзельнік Алімпіяды ў Атланце Вадзім Калядны, бронзавыя прызёры XXIV летняй Алімпіяды ў Сеуле Мікалай Смірноў і Віктар Берандзюга; веласіпедыст Юрый Заяц, вясляр Алег Тарнаўскі, лёгкаатлет Міхаіл Раманюк, фехтавальшчык Сяргей Міндзіргасаў, лучніца Кацярына Палеха, футбалісты Васіль Рац, Анатоль Мушчынка, Юрый Макрыцкі.
Загадам упраўлення народнай адукацыі Львоўскага аблвыканкама ад 12 чэрвеня 1990 г. Львоўская агульнаадукацыйная школа-інтэрнат спартыўнага профілю рэарганізавана ў вучылішча.
За часы незалежнасці Украіны сярод выпускнікоў можна вылучыць фехтавальшчыцу Яну Шамякіну, што стала чэмпіёнкай ХХХ Алімпійскіх гульняў 2012 года ў Лондане, баксёра Андрэя Кацельніка, чэмпіёна свету ў 1-й паўсярэдняй вагавой катэгорыі па версіі WBA, а пасля ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях А. Кацельнік перайшоў у прафесійны бокс; на дзвюх Алімпіядах у Пекіне (2008 г.) і Лондане (2012 г.) спаборнічаў скакун у вышыню Дзмітрый Дзям’янюк. Высокае майстэрства дэманструюць санкаркі Алена Стэцкіў і Анастасія Палусток, гандбалісткі Ірына Стэльмах і Таццяна Смбацян, лёгкаатлеты Крысціна Стуй і Віктар Шапавал, баксёр Іван Ільніцкі, гулец кіеўскага «Дынама» Мікалай Маразюк.
У апошні час пашырылася спартыўная база ўстановы. У 2006 годзе пабудавалі трэніровачную санную эстакаду даўжынёй 35 метраў са штучным нарошчваннем лёду. Ад 2008 года полем са штучным пакрыццём карыстаюцца футбалісты. Для барцоў абсталявана вялікая зала з трыма дыванамі. Застаецца недабудаванай толькі спартыўная зала ў верхняй частцы тэрыторыі комплексу.
Патронам вучылішча з’яўляецца Святы Юрый, таму Дзень вучылішча адзначаецца штогод 6 мая, у Дзень Святога Юрыя.