Украінскі каталіцкі ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Украінскі каталіцкі ўніверсітэт
(УКУ)
Український католицький університет
UkrainianCatholicUniversitylogo.png
Володимир Гройсман відвідав Український католицький університет 04.jpg Цэнтр Мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага
Арыгінальная назва: Український католицький університет
Міжнародная назва: The Ukrainian Catholic University
Дэвіз: Спазнай самога сябе
Заснаваны: 1928
Год закрыцця 1939
Год рэарганізацыі: 1994
Тып: духоўная навучальная ўстанова
Рэктар: Багдан Прах
Прэзідэнт: Барыс Гудзяк
Рэктар: Bogdan Prach[d]
Юрыдычны адрас: вул. І. Свянціцкага 17, Львоў, 79011, Украіна
Сайт: ucu.edu.ua
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Украінскі каталіцкі ўніверсітэт (укр.: Український католицький університет) — украінская недзяржаўная рэлігійная і свецкая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта, размешчаная ў горадзе Львове. Заснавана Украінскай грэка-каталіцкай царквой, выдае выпускнікам дыпломы дзяржаўнага ўзора.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Факультэты, школы і цэнтры[правіць | правіць зыходнік]

  • Філасофска-тэалагічны факультэт
  • Гуманітарны факультэт
  • Факультэт навук пра здароўе
  • Факультэт грамадскіх навук
  • Факультэт прыкладных навук
  • Львоўская бізнес школа
  • Цэнтр сучасных замежных моў

Фундацыі і філіялы[правіць | правіць зыходнік]

Кампус[правіць | правіць зыходнік]

  • вул. Свянціцкага 17 - рэктарат і большасць адміністрацыйных аддзелаў. У корпусе навучаюцца студэнты праграм па сацыялогіі, сацыяльнай педагогікі, псіхалогіі, функцыянуе Інстытут гісторыі царквы і інш.
  • вул. Хутарыўка 35а - філасофска-багаслоўскі факультэт, Інстытут экуменічных студыяў, музей універсітэта, вучацца студэнты праграм па журналістыцы і медыякамунікацыям і інш.
  • вул. Казельніцкай 2а - акадэмічны корпус, калегіум імя Патрыярха Іосіфа Сляпога, універсітэцкі храм, цэнтр імя Мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага і інш.

Навучанне[правіць | правіць зыходнік]

Царква Святой Сафіі - Прамудрасці Божай на тэрыторыі студэнцкага мястэчка ўніверсітэта

Бакалаўрскія праграмы[правіць | правіць зыходнік]

Магістарскія праграмы[правіць | правіць зыходнік]

  • Багаслоўе
  • Інавацыі і прадпрымальніцтва
  • Гісторыя і археалогія
  • Экуменічныя навукі
  • Журналістыка
  • Клінічная псіхалогія (кагнітыўна-паводніцкая тэрапія)
  • Клінічная псіхалогія (псіхадынамічная тэрапія)
  • Медыякамунікацыі
  • Навука пра дадзеныя
  • Правы чалавека
  • Публічнае ўпраўленне і адміністраванне
  • Тэхналогіі і інавацыі ў сацыяльнай рабоце
  • Упраўленне непрыбытковымі арганізацыямі
  • Упраўлення тэхналогіямі
  • Упраўленне персаналам і арганізацыйнае развіццё
  • Фізічная тэрапія і эргатэрапія
  • Хрысціянская педагогіка і арганізацыя вольнага часу
  • Бізнес-адміністраванне
  • Упраўленне маркетынгавай дзейнасцю

Праграмы аспірантуры[правіць | правіць зыходнік]

  • Багаслоўе
  • Гісторыя і археалогія

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Бібліятэка ўніверсітэта

У XX ст. арганізацыя багаслоўскай адукацыі Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы зазнала адчувальных зменаў. Мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі ўжо ў 1905 г. на сесіі аўстрыйскага парламента патрабаваў заснаваць украінскі універсітэт. Ліхалецце Першай сусветнай вайны і неспрыяльныя палітычныя абставіны таго часу не дазволілі хутка рэалізаваць гэты намер. 6 кастрычніка 1929 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё Грэка-Каталіцкай Багаслоўскай Акадэміі ў Львове. Першым рэктарам быш прызначаны айцец доктар Іосіф Сляпы. Аб'яднаўшы вакол сябе вядучыя колы заходнеўкраінскай інтэлігенцыі, акадэмія адразу ж стала цэнтрам багаслоўскіх і філасофскіх навук. На тэрыторыі міжваеннай Польшчы гэта быў адзіная вышэйшая ўкраінская навучальная ўстанова. За 10 гадоў існавання акадэмія значна разраслася: адкрыліся новыя факультэты, кафедры, прафесарскі склад павялічыўся да 40 чалавек, развілася выдавецкая справа, сфармавалася бібліятэка.

Пасля прыходу ў Галічыну савецкіх войскаў у верасні 1939 г. акадэмія была зачынена, а студэнты рэпрэсаваныя. У выніку нямецкай бамбардзіроўкі 15 верасня 1939 г. разбураная акадэмічная Царква св. Духа і бібліятэка. Падчас нямецкай акупацыі ў акадэміі, хоць і з невялікім прафесарскім складам, аднавілася навучанне, а ў 1942 г. Святы прастол нават дазволіў акадэміі стварыць аспірантуру. З 500 студэнтаў, якія вучыліся ў 1941-1944 гг., толькі 60 атрымалі дыпломы. Пасля паўторнай савецкай акупацыі вясной 1945 г. багаслоўская акадэмія была канчаткова зачынена. Значная колькасць выпускнікоў і прафесараў акадэміі (у тым ліку шматгадовы рэктар, а пасля смерці мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага і кіраўнік УГКЦ Іосіф Сляпы) апынуліся ў сібірскім ГУЛАГу.

У 1963 г. пасля 18 гадоў заключэнняў і лагераў у Рым прыехаў патрыярх Іосіф Сляпы. Адзін з першых яго дэкрэтаў тычыўся Украінскага каталіцкага ўніверсітэта. Крыху пазней патрыярх заснаваў калегіўм св. Сафіі. У 1992 г. па блаславенні кіраўніка УГКЦ кардынала Любачыўскага была створаная камісія ў справе аднаўлення багаслоўскай акадэміі ў Львове. У 1994 г. Сінод біскупаў УГКЦ прагаласаваў за яе аднаўленне. У верасні гэтага ж года акадэмія была афіцыйна адкрыта. Пасля адкрыцця акадэміі ў 1994 г., прыёму студэнтаў і першых двух гадоў навучання кіраўніцтва акадэміі пачала працу над яе акрэдытацыяй. А ўжо ў 1998 г. акадэмія атрымала прызнанне Кангрэгацыі каталіцкай адукацыі. Дыплом бакалаўра багаслоўя, які атрымалі першыя выпускнікі акадэміі ў 1999 г., прызнаецца ўсімі каталіцкімі і многімі свецкімі навучальнымі ўстановамі свету.

Адкрыццё Украінскага каталіцкага ўніверсітэта ў Львове, якое адбылося 28 чэрвеня 2002 г., завяршыла амаль стогадовыя намаганні грэка-каталіцкай царквы і ўкраінскіх навукоўцаў стварыць вышэйшую навучальную ўстанову, якая б паўстала на глебе хрысціянскай духоўнасці, культуры і светапогляду і стала б значным адукацыйным і навуковым цэнтрам.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]