Нацыянальны лесатэхнічны ўніверсітэт Украіны
Нацыянальны лесатэхнічны ўніверсітэт Украіны (НЛТУ) | |
---|---|
укр.: Національний лісотехнічний університет України | |
Галоўны корпус універсітэта | |
Міжнародная назва | Ukrainian National Forestry Engineering University |
Дэвіз | Ad naturam vivere discimus |
Заснаваны | 1874 |
Тып | профільны ўніверсітэт |
Рэктар | Туныця Юрый Юр'евіч |
Студэнты | 7000 |
Дактары | 42 |
Прафесары | 40 |
Выкладчыкаў | 370 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Юрыдычны адрас | вул. Генерала Чупрынкі 103, 79057 Львоў, Украіна |
Сайт | lnau.lviv.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нацыянальны лесатэхнічны ўніверсітэт Украіны (укр.: Національний лісотехнічний університет України) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова лесатэхнічнага профілю, якая знаходзіцца ў Львове.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пачатак лесагаспадарчай адукацыі ў Заходняй Украіне мела працяглую перадгісторыю. У 1807 г. галіцкія лесаводы звярнуліся да ўладаў Аўстрыі з просьбай адкрыць сярэднюю лясную навучальную ўстанову. У 1812 г. быў вынесены на разгляд праект стварэння кафедры і прафесійных студый у Львоўскім ўніверсітэце. У 1852 г. пры Галіцкім гаспадарчым таварыстве пачала дзейнічаць Лясная секцыя, а затым у 1874 г. – Галіцкае лясное таварыства. 24 кастрычніка 1874 г. пачала падрыхтоўку спецыялістаў Краёвая школа лясной гаспадаркі ў Львове. У 1908 г. Краёвай школе лясной гаспадаркі быў прысвоены статус вышэйшай навучальнай установы.
Пасля паразы Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі ў часы польскага панавання ў Львове адбылася рэарганізацыя навучальных устаноў. Вышэйшую лясную школу аб'ядналі з земляробчай акадэміяй і стварылі паляводча-лясны факультэт Львоўскай палітэхнікі. У 1921-1926 гг ў Львове дзейнічаў ўкраінскі таемны ўніверсітэт, а ў яго структуры – лясной (пасля – лесаагранамічны) факультэт. У перыяд нямецкай акупацыі ў 1941-1944 гг. на базе Львоўскай палітэхнікі дзейнічалі толькі лясныя прафесійныя курсы.
15 студзеня 1945 г. была выдадзена пастанова ўрада УССР аб арганізацыі Львоўскага лесатэхнічнага інстытута. 6 лістапада 1954 г. загадам міністра вышэйшай адукацыі СССР былі аб'яднаны лесамеліярацыйны факультэт Львоўскага сельскагаспадарчага інстытута і лесагаспадарчы факультэт лесатэхнічнага інстытута. У 1988 г. Львоўскі лесатэхнічны інстытут атрымаў імя выбітнага вучонага акадэміка Пятра Сцяпанавіча Пагрэбняка.
17 чэрвеня 1993 г. лесатэхнічны інстытут паспяхова прайшоў акрэдытацыю і атрымаў дзяржаўную ліцэнзію на адукацыйную дзейнасць на чацвёртым адукацыйна-кваліфікацыйным ўзроўні. Пастановай Кабінета Міністраў Украіны ад 13 жніўня 1993 г. № 646 на базе Львоўскага лесатэхнічнага інстытута імя Пятра Паграбняка быў створаны Украінскі дзяржаўны лесатэхнічны ўніверсітэт. 16 мая 2005 г. на яго базе створаны Нацыянальны лесатэхнічны універсітэт Украіны.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Інстытут экалагічнай эканомікі (спецыяльнасці: эканаміст-эколаг, эколаг, менеджар лесагаспадарчых прадпрыемстваў).
- Лесагаспадарчы факультэт (спецыяльнасці: лясная гаспадарка, садова-паркавая гаспадарка, паляўнічая гаспадарка, горадабудаўніцтва і ландшафтная архітэктура).
- Тэхналагічны факультэт (спецыяльнасці: тэхналогія дрэваапрацоўкі, хімічная тэхналогія перапрацоўкі дрэва і расліннай сыравіны, інфармацыйныя тэхналогіі праектаванне, дызайн).
- Лесамеханічны факультэт (спецыяльнасці: абсталяванне ляснога комплексу, лесаінжынерная справа, аўтаматызаванае кіраванне тэхналагічнымі працэсамі).
- Эканамічны факультэт (спецыяльнасці: менеджмент арганізацый, менеджмент знешнеэканамічнай дзейнасці, улік і аўдыт).
- Інстытут экалагічнай эканомікі (спецыяльнасці: менеджмент арганізацый, экалогія і ахова навакольнага асяроддзя, эканоміка навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў).
- Завочны факультэт.
- Факультэт давузаўскай падрыхтоўкі і паслядыпломнай адукацыі, які ўключае падрыхтоўчае аддзяленне, курсы для падрыхтоўкі да ўступлення ва ўніверсітэт, Малую лясную акадэмію, курсы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі спецыялістаў.
- Тэхналагічны каледж.
- Прыродна-тэхнічны ліцэй.
- Прыродны запаведнік «Расточча».
- Вучэбна-вытворчы лесакамбінат.
- Дзяржаўны батанічны сад.
- Вучэбна-кансультацыйны цэнтр у горадзе Хуст Закарпацкай вобласці.
- Вучэбна-навуковая лесаэкалагічная лабараторыя ў Шацку Валынскай вобласці.
- 2 вучэбна-навуковыя стацыянары.
- Спартыўна-аздараўленчы лагер на беразе Чорнага мора.
Пры ўіверсітэце створаны навучальны комплекс "Лесатэхнічная адукацыя", у склад якога ўваходзяць навучальныя ўстановы 1-2 узроўняў акрэдытацыі з розных рэгіёнаў Украіны — тры каледжа, сем тэхнікумаў, адзін ліцэй, тры прафтэхвучэльні і адна гімназія-інтэрнат.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта(недаступная спасылка)
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.