Жорж Сіменон

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Жорж Сіменон
Georges Simenon (1965).jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 13 лютага 1903(1903-02-13)[1][2][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 4 верасня 1989(1989-09-04)[1][2][…] (86 гадоў)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Жонка: Régine Renchon[d]
Дзеці: Marc Simenon[d] і Pierre Simenon[d]
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік, раманіст, журналіст
Гады творчасці: 1919 — цяп. час
Жанр: дэтэктыў
Мова твораў: французская мова[1]
Узнагароды:
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Жорж Жозэ Крысціян Сіменон (фр. Georges Joseph Christian Simenon, 13 лютага 1903, Льеж, Бельгія4 верасня 1989, Лазана, Швейцарыя) — франкамоўны пісьменнік бельгійскага паходжання, адзін з самых знакамітых у свеце прадстаўнікоў дэтэктыўнага жанру ў літаратуры, найбольш вядомы сваёй серыяй дэтэктыўных празаічных твораў пра паліцэйскім камісара Мегрэ.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

3 1922 жыў у Францыі, з 1955 — у Швейцарыі. Падарожнічаў па Еўропе і Афрыцы, займаўся журналістыкай.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкаваўся з 1919. Славу прынеслі дэтэктыўныя раманы з сусветна вядомым героем камісарам Мегрэ: «Запіскі Мегрэ» (1950), «Мегрэ падарожнічае» (1958), «Мегрэ і бадзяга» (1963), «Мегрэ сумняваецца» (1968), «Мегрэ і мсье Шарль» (1972) і інш. У сацыяльна-псіхалагічных раманах «Дом на канале» (1933), «Негрыцянскі квартал» (1935), «Бруд на снезе» (1948), «Браты Рыко» (1952), «Сын» (1957), «Прэзідэнт» (1958), «Турма» (1968), «I ўсё ж такі арэшнік зелянее» (1969) і інш. выкрываў расізм і галечу, каланіялізм і фашызм. Яго проза адметная ўважлівым стаўленнем да дэталі, дакладнай матывацыяй паводзін персанажаў, іх моўнай індывідуалізацыяй, псіхалагізмам у спалучэнні з займальнай інтрыгай і сюжэтным дынамізмам. Аўтар цыкла ўспамінаў «Я дыктую» (т. 1—21, 1975—81), літаратурна-крытычных прац, аўтабіяграфічных кніг, аповесцей і апавяданняў.

Некаторыя яго творы экранізаваны. На беларускую мову асобныя творы Ж. Сіменона пераклалі Ніна Мацяш, Алесь Асташонак.

Пераклады на беларускую мову[правіць | правіць зыходнік]

  • Алесь Асташонак
    • Жорж Сіменон «Порт туманоў» («Сучасны замежны дэтэктыў», 1988)
    • Жорж Сіменон «Пад страхам смерці» (часопіс «Беларусь», 1988),
    • Жорж Сіменон «Дзяўчына і бясхвостыя парсючкі» («Далягляды», 1989)
  • Ніна Мацяш
    • Першая справа Мегрэ: Раман: Для стар.шк.узросту / Пер.з фр.Н.Мацяш. - Мінск: Юнацтва, 1982. - 167с., 4л.iл.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Georges Simenon // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Georges Simenon // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Сименон Жорж // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118614401 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сіменон // БЭ ў 18 т. Т. 14. Мн., 2002.